Знайсці
15.01.2020 / 13:35РусŁacБел

«Саша заўсёды мае рацыю»: біту з такім надпісам канфіскавалі ў гомельскага валютчыка, якога ва Украіне падазраюць у рабаванні

У вытворчасці следчага Нежынскага аддзела паліцыі Чарнігаўскай вобласці Украіны знаходзіцца крымінальная справа, распачатая па ч. 4 арт. 186 (рабаванне ў буйным памеры) КК Украіны. У здзяйсненні злачынства падазраюцца 46-гадовы жыхар Гомеля і 45-гадовы грузін з Адэсы. Пацярпелым па справе прызнаны мясцовы 51-гадовы жыхар, які хацеў абмяняць даляры на грыўны. Пра справы пішуць «Моцныя навіны». 

Па звестках гомельскага выдання, падзеі пачалі развівацца днём 8 снежня мінулага года ў цэнтры горада Нежынска ў салоне аўтамабіля пацярпелага, дзе павінна была адбыцца здзелка. У кожнага з бакоў свая версія таго, што адбылося.

Фота патрульных паліцыі Чарнігаўскай вобласці

Па словах пацярпелага, ён перадаў валютчыку $20 тыс. І наўзамен павінен быў атрымаць амаль 480 тыс. грыўняў. Аднак той кінуў яму ў твар некалькі купюр, выскачыў з салона, пабег да Volkswagen Touareg, які стаяў недалёка з заведзеным рухавіком, заскочыў і з'ехаў. Пацярпелы сем разоў стрэліў наўздагон злачынцам з траўматычнага пісталета і стаў іх пераследваць. Па тэлефоне ён звязаўся з паліцыяй, паведаміў аб тым, што здарылася, і даў прыкметы машыны і злачынцаў.

Праваахоўнікі ўвялі план «Перахоп» і перадалі інфармацыю калегам суседніх раёнаў. Уцекачоў затрымалі за паўсотню кіламетраў ад Нежынаска, калі яны кінулі машыну і спрабавалі схавацца на сваіх дваіх. Падчас агляду ўседарожніка паліцыянты выявілі больш за $30 тыс., 440 тыс. грыўняў, мабільныя тэлефоны, сім-карты, нож, пярцовы газавы балончык і дзве драўляныя біты: на адной быў надпіс «Саша заўсёды мае рацыю», на другой — «Грузін заўсёды мае рацыю». Затрыманага беларуса клічуць Аляксандрам.

Фота патрульных паліцыі Чарнігаўскай вобласці

Падазраваны ў рабаванні гамяльчанін сваю віну не прызнае. Следчаму ён растлумачыў, што прыехаў ва Украіну ў лістападзе і займаўся абменам валюты. У пацярпелага ён збіраўся купіць $20 тыс., але пры абмене не дамовіліся пра курс даляра. Прадавец раптам ні з таго ні з сяго пырснуў і стаў пагражаць, а таму ён выскачыў з салона, пабег, заскочыў у першую-лепшую машыну, кіроўцу якой сказаў, што яго рабуюць. Далей — за імі хтосьці гнаўся, ён чуў гукі стрэлаў, а потым іх спынілі супрацоўнікі паліцыі.

Мяркуючы па ўсім, версія беларускага валютчыка не выклікала даверу ў следства і суда. У цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго адвакат піша скаргі на следчага і дамагаецца замены меры стрымання з утрымання пад вартай на хатні арышт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера