Знайсці
15.01.2020 / 12:571РусŁacБел

Браканьеру з Вілейкі далі два гады калоніі за ўлоў рыбы на 15 тысяч рублёў

14 студзеня ў Маладзечне суд вынес вырак двум браканьерам за рыбалку на 15 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба суда.

Гісторыя здарылася ў кастрычніку. На Вілейскім вадасховішчы затрымалі рыбакоў, якія злавілі 64 адборныя судакі, 61 ляшчы, а таксама 12 дробных рыбін.

Усяго ўлоў ацанілі на 15 тысяч рублёў.

Суд Маладзечанскага раёна прызнаў абодвух мужчын вінаватымі. Адзнаго з іх на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Цяпер ён павінен выканаць 120 гадзін грамадска-карысных работ. Другі фігурант, якога не першы раз заспелі на браканьерстве, адправіцца на 2 гады ў калонію агульнага рэжыму.

Абодва абвінавачаныя аштрафаваныя на 2700 рублёў кожны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031