Даслаць навіну
Знайсці
15.01.2020 / 12:07 1

Кіраўнік «Транснафты» не верыць у спыненне транзіту нафты праз Беларусь

Расія валодае магчымасцямі пераразмеркаваць транзітныя патокі нафты, якія ідуць у Еўропу праз Беларусь, але спыненне транзіту выключана. Пра гэта журналістам сказаў кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў, піша ТАСС

«У нас магчымасці для гэтага ўсё ёсць, але мы не лічым, што такая перспектыва (спыненне транзіту) мае быць. Мы яе выключаем, такую ​​перспектыву, але магчымасці такія ў нас ёсць, марскія пераразмеркаванні і іншыя варыянты», — сказаў ён, адказваючы на ​​пытанне, ці зможа Расія пераразмеркаваць аб'ёмы нафты, якія ідуць праз Беларусь, калі краіна спыніць транзіт.

Сёння паведамлялася, што кампанія «Гомельтранснафта Дружба» прыступіла да рамонтных работ на адным з участкаў нафтаправода «Дружба». У кампаніі растлумачылі, што у 2019 годзе было абследавана 1300 км беларускай «трубы». Міжнародная кампанія «Бэйкер Х'юз Тэхналогіі і Трубаправодны сэрвіс» падала справаздачу з рэкамендацыямі па рамонце дэфектаў. У выніку беларускі аператар плануе штомесяц праводзіць рамонты, прычым «ажыццяўленне работ спалучана са зніжэннем ціску ў трубаправодзе і частковым спыненнем перапампоўкі нафты»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

2
Ляксандра / адказаць
15.01.2020 / 22:03
Заметьте,по согласованию с "Транснефтью",которая и сама сейчас такой же выборочный ремонт проводит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30