Знайсці
15.01.2020 / 11:156РусŁacБел

Міністр інфармацыі прапанаваў унесці ў заканадаўства паняцці fake і deepfake

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падчас чарговага пасяджэння праекта «Экспертны асяродак» — «Deepfakes: новы выклік інфармацыйнай бяспекі» ў прэс-цэнтры БелТА выказаўся за тое, каб унесці ў заканадаўства такія паняцці, як fake і deepfake.

Міністр лічыць, што гэтую тэму ў кантэксце гарантавання інфармацыйнай бяспекі трэба абмяркоўваць з усімі зацікаўленымі ў парламенце. На думку Аляксандра Карлюкевіча, неабходна ацаніць маштабы з'явы, патэнцыйныя пагрозы і падумаць, як выкласці гэта ў заканадаўчай базе. Ён выказаўся за тое, каб «ўжо сёння рыхтаваць праекты, дзе будуць прапісаны такія паняцці, як fake і deepfake».

«Людзям неабходна растлумачыць, да чаго гэта прывядзе. Трэба сказаць, што ў нас не прынята, што можа насіць супрацьпраўны характар. Такім чынам будзе выказана пазіцыя не толькі дзяржавы, але і здаровай часткі грамадства. Калі мы сёння не падрыхтуемся да гэтага, то заўтра можам спазніцца», — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930