Даслаць навіну
Знайсці
15.01.2020 / 10:19 8

Беларусь пачала рамантаваць «Дружбу». Магчымае спыненне прапампоўкі нафты

Павялічыць выяву

З 14 па 17 студзеня на ўчастку нафтаправода «Мазыр — Брэст-3» будуць праходзіць рамонтныя працы. Пра гэта паведамілі ў дзяржкампаніі «Гомельтранснафта Дружба», якая з'яўляецца аператарам беларускага ўчастка нафтаправода «Дружба», піша Tut.by.

У кампаніі растлумачылі, што ў 2019 годзе было абследавана 1300 км беларускай «трубы». Міжнародная кампанія «Бэйкер Х'юз Тэхналогіі і Трубаправодны сэрвіс» дала справаздачу з рэкамендацыямі па рамонце дэфектаў. У выніку беларускі аператар плануе штомесяц праводзіць рамонты, прычым «ажыццяўленне работ спалучана са зніжэннем ціску ў трубаправодзе і частковым спыненнем перапампоўкі нафты».

З 14 студзеня «Гомельтранснафта Дружба» прыступіла да работ на двух участках магістралі «Мазыр — Брэст-3», якія характарызуюцца значным назапашваннем аднародных дэфектаў у рамках адной секцыі трубаправода. Участкі знаходзяцца ў зоне з высокай антрапагеннай актыўнасцю паблізу населеных пунктаў і вадаёмаў, што нясе істотныя экалагічныя рызыкі дзейнасці прадпрыемства.

Плануецца, што рамонт на ўчастку Мазыр — Брэст-3 будзе доўжыцца да 17 студзеня, растлумачылі ў «Гомельтранснафце Дружба».

Аб зніжэнні ціску ў трубаправодзе і частковым спыненні перапампоўкі беларускі аператар апавясціў расійскую трубаправодную манаполію «Транснафта».

Рамонтныя работы пачаліся на фоне спрэчкі Мінска і Масквы з нагоды цаны на нафту. Пакуль сыравіна ў Беларусь паступае ў мінімальным аб'ёме. Пастаўкі ажыццяўляе толькі кампанія Міхаіла Гуцэрыева.

Буйныя нафтавыя кампаніі адмовіліся ад паставак без прэміі. Беларусь і Расія таксама яшчэ не дамовіліся наконт памеру тарыфу на транзіт расійскай нафты.

Размовы пра рамонт нафтаправоду «Дружба» вяліся яшчэ ў 2019 годзе. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок пры неабходнасці будзе закрываць нафтаправоды на рамонт, «бо тое дабро, якое мы робім для Расійскай Федэрацыі, яно нам вяртаецца пастаянна злом».

Галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга паведаміў, што плануецца капітальны рамонт пяці участкаў нафтаправода «Дружба», ужо ідуць праектныя працы.

NN.by

2
Элтон Макс / адказаць
15.01.2020 / 12:02
Хороший троллинг медвепутам.
17
Таки вот / адказаць
15.01.2020 / 12:34
Как все предсказуемо в нашем колхозе. Сломалася труба. В России вдруг тоже что-нибудь сломается. В общем Кремль поломку выдержит. Минск нет. Профукал ты свое государство, Саня. Точи лыжи в Эмираты...за снегом.:))
0
Белка / адказаць
15.01.2020 / 15:40
Мирные шахтеры=мирные нефтянники!?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29