Знайсці
15.01.2020 / 08:53РусŁacБел

Білі Айліш выканае загалоўную песню ў новым фільме пра Джэймса Бонда

Амерыканская выканаўца 18-гадовая Білі Айліш стала самым маладым выканаўцам саўндтрэку да фільма пра Бонда за ўсю гісторыю франшызы. Песню, назва якой пакуль не раскрываецца, яна напісала разам са сваім братам Фінеасам О'Конэлам.

Песня будзе прадстаўлена ў красавіку. У гэтым жа месяцы выйдзе на экраны і новы 25-ы па ліку фільм пра Джэймса Бонда, ён атрымаў назву «Не час паміраць». Галоўную ролю, як і ў некалькіх папярэдніх фільмах, выканае Дэніэл Крэйг.

Хутчэй за ўсё, гэта будзе апошні фільм з удзелам Крэйга.

А самы першы фільм пра Джэймса Бонда выйшаў на экраны ў 1962 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930