Даслаць навіну
Знайсці
14.01.2020 / 16:03 4

На Андрэя Дзмітрыева падалі ў суд

Павялічыць выяву

Дзяржынская раённая бальніца падала ў суд на лідара кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева. Працэс пачнецца 15 студзеня ў Дзяржынскім раённым судзе, піша Еўрарадыё.

Падставай сталі выступы Дзмітрыева падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. У сваім тэлевыступе палітык паказаў фота абедаў. Ён паведаміў, што фатаздымкі зробленыя пацыентамі Дзяржынскай лякарні і абурыўся кепскай якасцю харчавання. 

Цяпер адміністрацыя лякарні падала на палітыка ў суд. Па яго словах, у лякарні адмаўляюць, што гэта фатаздымкі іх абедаў.

«Яны хочуць, каб я сказаў, што так насамрэч не кормяць у Дзяржынскай раёнай лякарні, што там насамрэч усё добра з кармёжкай», — расказаў Дзмітрыеў у каментары Еўрарадыё. 

Сам палітык упэўнены ў сваёй слушнасці: «У нас ёсць доказы, што гэта менавіта фатаграфіі з Дзяржынскай раённай лякарні, і мы іх прадаставім у судзе».

Увогуле Дзмітрыеў лічыць, што сутнасць гэтага суда — у абыякавым стаўленні медыцынскіх чыноўнікаў да людзей: «Я лічу, што гэта гісторыя не пра абеды ці макароны, а пра локшыны на вушах. Яны хочуць нам іх вешаць, а мы павінны казаць: дзякуй, дзякуй, дзякуй! Пра гэта была мая прамова. Яны павінны да нас годна ставіцца. Але з іншага боку, я хацеў паказаць чыноўнікам, што яны павінны адказваць за тое, што яны робяць». 

NN.by

3
любите родину мать вашу / адказаць
14.01.2020 / 17:04
вельмі сумнеўна, што якасьць харчаваньня ў бальніцах залежыць ад адміністрацыі? пры штотыднёвых публічных выкрыцьцях карумпаванага чынавенства, наўрадці так прымітыўна бальнічныя начальнікі будуць красьці ў хворых? хутчэй за ўсё бюджэт бальніцы такі, што прыходзіцца выбіраць, на што перш расходаваць грошы, на лячэньне, ці харчаваньне. і не думаецца, што хто асудзіць галоўурачоў, калі яны аддадуць перавагу лячэньню. а тав. Дзьмітрыеў, здаецца, такім чынам хацеў сабе скласьці перадвыбарчы піар! складаў-складаў, але не дапамагло. а бальнічная адміністрацыя паглядзела, што не прабіўся ва ўладу, дый вырашыла адпомсьціць! ))
2
даведка / адказаць
14.01.2020 / 19:50
А только вчера ломал голову, почему Дмитриева не было в статье про "элиту белорусской оппозиции". Упущение! ))
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
16.01.2020 / 16:13
Я так разумею, злева -- правільны абед, справа -- няправільны. І не важна, хто мог стаць на месца Дзмітрыева, мог і іншы... Хлеб -- з хлебам! Ашалець! То бок -- мучное з мучным. Ну, я разумею, гэта рускія ядуць хлеб з блінамі, хлеб з макаронамі, хлеб з бульбай... Ну, ад рускіх можна чакаць чаго заўгодна... Але ж гэта -- беларусы!!!!!
Некалі мая знаёмая задала мне пытанне: чым глыбачанін адрозніваецца ад палачаніна? Думаў, думаў... -- Яны гавораць па-руску, а мы -- па-беларуску! -- Не!-- пярэчыць знаёмая. Сапраўдны глыбачанін ніколі ня будзе есці бульбу з хлебам, а палачанін -- есць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31