Знайсці
14.01.2020 / 15:592РусŁacБел

Мінфін: Неабходнасці ў змене бюджэту Беларусі з-за сітуацыі з расійскай нафтай няма

Мінфін Беларусі не бачыць неабходнасці ў карэкціроўцы бюджэту ў сувязі з адсутнасцю паступленняў у бюджэт экспартных пошлін на сырую нафту. Пра гэта заявіў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, піша Tut.by.

Пакуль казаць пра нейкія змены гадавых даходаў бюджэту рана. Мы працуем у штатным рэжыме. Ніякіх рашэнняў, звязаных са змяненнем умоў пастаўкі нафты, не прымалі, працуем па зацверджаным бюджэце. Неабходнасці ў экстраннай змене бюджэту няма, — сказаў Ермаловіч.

Міністр адзначыў, што некалькі лепш, чым планавалася, выкананы бюджэт мінулага года.

— Таму мы дастаткова падрыхтавана ўваходзім у бюджэт 2020 года і з пункту гледжання валютных рэсурсаў, і з пункту гледжання рублёвых рэшткаў на рахунках. Мы вельмі добра падрыхтаваліся да любых рызык, звязаных у тым ліку з працай нафтагазавага комплексу, - запэўніў ён.

Ермаловіч таксама распавёў, што ў першым квартале 2020 года Беларусь рыхтуецца да выхаду на рынак запазычанняў з чарговым выпускам еўрабондаў на 1-1,2 млрд даляраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930