Даслаць навіну
Знайсці
14.01.2020 / 15:31

«Беларуськалій» атрымаў крэдыт 400 мільёнаў даляраў

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прыняў рашэнне аб выдзяленні ААТ «Беларуськалій» 5-гадовага крэдыту на $ 400 мільёнаў, паведаміў журналістам у аўторак у Мінску старшыня праўлення банка Андрэй Бельянінаў перад падпісаннем крэдытнага пагаднення з прадпрыемствам, паведамляе interfax.by

«Для «Беларуськалія» сума крэдыту складае $ 400 млн, крэдыт даецца на 5 гадоў. Сродкі даюцца без гарантый (урада Беларусі), гэта ўзаемны давер», — адзначыў расійскі чыноўнік.

Паводле яго слоў, прадпрыемства накіруе частку сродкаў крэдыту на тэхпераўзбраенне, частку — на папаўненне абаротнага капіталу.

Генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты у сваю чаргу ўдакладніў, што «$400 млн — гэта сума з улікам раней выдзеленых (у маі 2019 года) $100 млн».

Ён таксама паведаміў, што частка сродкаў крэдыту ЕАБР у аб'ёме $150 млн будзе накіравана на завяршэнне будаўніцтва Петрыкаўскага ГАКа. Таксама сродкі крэдыту будуць выкарыстаныя на рэалізацыю інвестпраекта па будаўніцтве Дарасінскага рудніка і тэхпераўзбраенне існуючых руднікоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30