Даслаць навіну
Знайсці
14.01.2020 / 14:56

Хлопца, які ў Брэсце скраў і збіў дзяўчыну, асудзілі на 11 гадоў

Павялічыць выяву

Аўтамабіль, у багажніку якога ён вывез дзяўчыну за горад, канфіскаваны. Сам хлопец асуджаны да 11 гадоў калоніі, піша Радыё Свабода. 

Злачынства адбылося 30 верасня 2019 года. 29-гадовы Яўген К. скраў сваю былую дзяўчыну раніцай ля будынка тэхналагічнага ўніверсітэта. Ён запіхаў дзяўчыну ў багажнік аўтамабіля і звёз у невядомым кірунку. Пра здарэнне ў сацыяльных сетках напісалі відавочцы, міліцыя пачала шукаць злачынцу па плане «Перахоп». У выніку злачынцу з дапамогай выпадковых сведак затрымалі ў вёсцы Бусні́ ў Жабінкаўскім раёне.

Суд па гэтай справе пачаўся ў Брэсце 4 студзеня. Мужчыну судзілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • наўмыснае прычыненне цяжкога цялеснага пашкоджання (абвінавачаны ўдарыў пацярпелую бітай па галаве),
  • выкраданне з прымяненнем гвалту і
  • прымяненне гвалту ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак (падчас затрымання відавочцамі абвінавачаны спрабаваў пераехаць іх аўтамабілем).

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў момант здзяйснення злачынства быў цьвярозы. Пацярпелая ў першы дзень суда расказала, што яна доўгі час сустракалася з абвінавачаным і яго ўчынак можа патлумачыць тым, што такім чынам Яўген «хацеў яе вярнуць». Віну абвінавачаны прызнаў, аднак паказанні на судзе ў першы дзень працэсу даваць адмовіўся.

У выніку суддзя прызнала віну абвінавачанага цалкам даказанай і прысудзіла яму 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага асуджаны абавязаны выплаціць штраф памерам 4050 рублёў, яго аўтамабіль канфіскаваны як сродак здзяйснення злачынства.

«Прабачце, што пайшоў не той дарогай», — сказаў пасля вынясення прысуду Яўген К. Ён таксама папрасіў прабачэння ў пацярпелай.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31