Даслаць навіну
Знайсці
14.01.2020 / 14:37 8

Віцэ-прэм'ер Круты: Плаціць расійскім нафтавікам прэміі ў ранейшых аб'ёмах бессэнсоўна

Павялічыць выяву

БелТА

Пра гэта заявіў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты па выніках нарады ў кіраўніка краіны, перадае БЕЛТА.

«Нейкіх новых нюансаў перамоваў з Расійскай Федэрацыяй у нас на сённяшні дзень няма. Мы па-ранейшаму прытрымліваемся пазіцыі, што ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння кошту нафты для Беларусі за кошт памяншэння мытнай пошліны плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям у тым памеры, у якім мы дамаўляліся гэта рабіць у 2011 годзе, сёння не мае ніякага сэнсу. Гэта проста эканамічна немэтазгодна», — падкрэсліў Дзмітрый Круты.

Паводле яго слоў, расійскія партнёры «пакуль не хочуць рухацца наконт памеру гэтай прэміі». Насустрач тут пайшла толькі кампанія Міхаіла Гуцэрыева «Слаўнафта». «Ідзе перамоўны працэс. Мы разаслалі ўсім свае прапановы. Лічыць, што ад беларускага рынку ў любым выпадку адмахнуцца проста так вельмі складана: мы з'яўляемся буйным спажыўцом расійскай нафты (прыкладна 10% расійскага экспарту)», — звярнуў увагу першы віцэ-прэм'ер.

Урад працягвае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты. «Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы. Усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перамовах практычна ў штодзённым рэжыме. Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты, — дадаў Дзмітрый Круты. — Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан. Мы цяпер заняліся гэтым пытаннем».

NN.by

1
Павел Ас / адказаць
14.01.2020 / 17:03
Трэба адыходзіці ад фашыштска-алігархічнага рэжыма, які толькі робіць што шантажыруе нас энерганосьбітамі.
3
Карсынскi / адказаць
14.01.2020 / 17:11
Гэтыя захады патрэбна было рабiць 20 гадоу таму, яшчэ з часоу прапаноу каманды Пазняка бо iншага у Беларусi няма. Але адчуваю што гэта проста славесны пшык. Дыктатары дамовяцца i зноу на год усе сцiхне, але кусочак незалежнасцi згубiм. Верыць Лукашэнка i яго смi - сябе не паважаць! Як там у Парстэнака " Не чытайце савецкiя газеты нанач"
1
Валерый / адказаць
14.01.2020 / 17:56
  Мы цяпер заняліся гэтым пытаннем».
https://nn.by/?c=ar&i=244381 А дзе вы былі раней? Усім даўно было ясна, што прыдзецца пераходзіць на рыначныя цэны, падарункаў не будзе. А вы, як студэнты перад экзаменам, усе чакалі халяву. Сотні мільенаў бралі у доўг, а затым іх трацілі, трацілі на гульні, турніры,  і г. д.  Даўгі перавышаюць залатавалютны запас у два разы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31