Знайсці
14.01.2020 / 12:131РусŁacБел

Піва — да 1 літра, дэпазітная сістэма вяртання: урад зацвердзіў план пераходу на экаўпакоўку 

greenbelarus.info

План мерапрыемстваў па паэтапным зніжэнні выкарыстання палімернай упакоўкі з яе замяшчэннем на экалагічна бяспечную зацверджаны пастановай урада.

Планам прадугледжана, што пры правядзенні масавых мерапрыемстваў будзе арганізоўвацца раздзельны збор адкідаў, у 2020-2021 гадах укараняць дэпазітную (закладную) сістэму звароту спажывецкай упакоўкі. Запланавана павялічыць аб'ёмы вытворчасці экалагічна бяспечнай (у тым ліку папяровай, шкляной, біяраскладальнай) упакоўкі.

МАРГу разам з зацікаўленымі суб'ектамі даручана вызначыць пералік аднаразовага пластыкавага посуду, выкарыстанне і продаж якога будуць забароненыя ў аб'ектах грамадскага харчавання з 1 студзеня 2021 года.

Акрамя таго, неабходна будзе прадумаць эканамічныя стымулы для пераходу на экаўпакоўку. У 2021 годзе ва ўрад трэба ўнесці праект пастановы, які прадугледжвае паэтапнае абмежаванне максімальнай умяшчальнасці палімернай тары, якая ўжываецца для разліву піва і слабаалкагольных напояў, да 1 літра ўключна.

У вобласці правядзення навуковых даследаванняў мяркуецца рэалізаваць план дзеянняў па стварэнні тэхналогіі і вытворчасці біяраскладальнага ўпакоўкі з расліннай сыравіны.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930