Знайсці
14.01.2020 / 11:383РусŁacБел

Прадпрымальная жыхарка Глыбокага 6 гадоў атрымлівала дапамогу з-за смерці мужа, а той быў жывы

Гісторыя пачалася яшчэ ў 2005 годзе. Тады жыхарка Глыбокага 1979 года нараджэння, што мела на руках двух малых дзяцей, звярнулася ў суд з заявай аб знікненні мужа. Праз некаторы час суд прызнаў мужа без вестак зніклым і прызначыў выплату дапамогі па страце карміцеля. Аднак у выпадку выяўлення сужыцеля яна абавязана была паведаміць пра гэта ў адпаведныя органы, паведамляе абласная міліцыя.

Праз восем гадоў муж вярнуўся ў Глыбокае і нават двойчы ўбачыўся з пакінутай сям'ёй. Усе гэтыя гады ён знаходзіўся ў Расіі, дзе паспеў абзавесціся сужыцелькай і нават дзецьмі. Да яе ён і адправіўся пасля кароткай сустрэчы. Глыбачанка, якая не ведала, як спагнаць аліменты, не стала апавяшчаць праваахоўнікаў і органы сацыяльнай абароны пра яго нечаканае «ўваскрашэнне» і працягнула атрымліваць выплаты.

Спакойнае жыццё рухнула праз шэсць гадоў. Пасля таго, як супрацоўнікі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Глыбоцкага РАУС сумесна з калегамі з падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі выявілі, што муж наведваў яе і дзяцей у 2013 годзе. Цяпер жанчыне пагражае крымінальная адказнасць за незаконнае атрыманне 23 тысяч рублёў дапамогі, налічанай за гэтыя шэсць гадоў. Заведзена крымінальная справа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930