Знайсці
14.01.2020 / 09:401РусŁacБел

Названы самы нешчаслівы ўзрост у жыцці. У тым ліку для беларусаў

Фота Надзеі Бужан

У сярэднім найменш шчаслівымі ў краінах з эканомікай, якая развіваецца, пачуваюцца жыхары ва ўзросце 48,2 года, а з добрай эканомікай ва ўзросце 47,2 года, вынікае з даследавання прафесара Дартмуцкага каледжа Дэвіда Блэнчфлауэра, піша РБК.

Каб усталяваць ўзаемасувязь паміж узростам і ўзроўнем шчасця, эксперт вывучыў звесткі па 132 краінах. Па словах Блэнчфлауэра, для кожнай можна намаляваць «крывую шчасця», якая будзе падобная на літару U: пік няшчаснасці прыходзіцца на сярэднія гады незалежна ад сярэдняга ўзроўню даходаў або працягласці жыцця.

Да развітых краін прафесар аднёс ЗША, Вялікабрытанію, Нямеччыну. Беларусь разам з Расіяй і Украінай аднесена да краін з эканомікай, якая развіваецца. Г.зн. найменш шчаслівымі пачуваюцца людзі ва ўзросце 48,2 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера