Знайсці
14.01.2020 / 08:25РусŁacБел

На ЧЕ па гандболе зборная Беларусі першы матч згуляе з Нямеччынай

handball.by

Учора мужчынская зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны этап кантынентальнага першынства.

На гэтым этапе 12 зборных будуць разбітыя на дзве шасцёркі.

Беларусы (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) будуць гуляць у адной групе з Харватыяй (з якой былі на папярэднім этапе), Нямеччынай, Іспаніяй, а таксама, відаць, з Аўстрыяй і Чэхіяй (або Паўночнай Македоніяй) — гэта зборныя, што выйдуць з групы В. Тут трэці тур пройдзе сёння.

Матчы ў нашай новай групе пройдуць 16 студзеня (чацвер), 18 студзеня (субота), 20 і 22 студзеня.

Першая гульня — супраць Нямеччыны (у чацвер), матч супраць Іспаніі — у панядзелак. З камандамі з групы B паядынкі адбудуцца ў суботу і сераду 22 студзеня. Імаверна, яны і будуць самымі важнымі для нас.

У паўфінал выходзяць дзве зборныя з групы, каманда, што зойме 3-е месца, згуляе ў матчы за 5 і 6-я месцы.

Але, каб трапіць у кваліфікацыйны этап Алімпіяды (матчы гэтага турніру пройдуць у красавіку), трэба заняць у групе месца не ніжэй за 4-е, а гэта азначае, што трэба перамагаць і Аўстрыю, і Чэхію (ці Паўночную Македонію). І па магчымасці спрабаваць зачапіць ці Іспанію, ці Нямеччыну.

Самае цікавае толькі пачынаецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера