Знайсці
13.01.2020 / 17:0319РусŁacБел

Адна з найстарэйшых беларускіх партый змяніла назву

На пасяджэнні, што прайшло 11 студзеня, сябры Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» не толькі вызначылі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты (Сяргея Чарачэня), але і вырашылі змяніць назву: зараз проста «Грамада».

Назву «Грамада» зараз будуць выкарыстоўваць у сацыяльных сетках і на сайце. Гэткая назва ўжо прапісаная ў статуце як «скарочаная», але раней партыйцы часцей ужывалі абрэвіятуру БСДГ. Рашэнне змяніць гэта прынялі адзінагалосна. Адрас сайту Bsdg.by пакуль не мяняюць.

У Беларусі ёсць яшчэ дзве «Грамады»: гэта БСДП «Грамада», якую ўзначальвае Ігар Барысаў, і незарэгістраваная «Народная грамада» Міколы Статкевіча. 

Бізнэсмен-камуніст, які падабраў партыю Шушкевіча, сабраўся ў прэзідэнты. Што гэта за фрукт?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера