Знайсці
15.01.2020 / 12:037РусŁacБел

Беларускі гурт падчас амерыканскага тура даў 113 канцэртаў за 73 дні. Паглядзіце іх жывы выступ ВІДЭА

Гурт «Стары Ольса» летась адсвяткаваў сваё 20-годдзе. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у фармаце Premium музыкі з гэтай нагоды падрыхтавалі сюрпрызы, якія паказалі разам з этапнымі творамі.

У мінулым годзе фолк-калектыў у пяты раз гастраліраваў па ЗША, дзе даў 113 канцэртаў за 73 дні. Часам прыходзілася выступаць па пяць разоў на дзень. У размове з Мірай Шульц удзельнікі «Старога Ольсы» распавялі пра свае амерыканскія прыгоды, а таксама згадалі самыя цікавыя і нечаканыя факты з гісторыі сваёй каманды.

Таксама, акрамя сваіх вядомых хітоў і прэм’ер, для гледачоў Belsat Music Live «Стары Ольса» падрыхтаваў парачку сюрпрызаў: жывое выкананне песні One гурта Metallica, відэа якога на YouTube мае больш за 3,5 мільёны праглядаў, а таксама новы кавер — Zombie вядомага ірландскага гурта The Cranberries.

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Як добра вы ведаеце Belsat Music Live, адзін з найлепшых праектаў пра беларускую музыку?

Вярніце на гадзіну свой 2007 год. Паглядзіце выпуск Belsat Music Live з зоркамі альтэрнатыўнай музыкі, гуртом ##### (5diez) ВІДЭА

Адкрыйце для сябе «Краму» па-новаму. Галоўныя хіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры ў Belsat Music Live ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930