Знайсці
13.01.2020 / 11:40РусŁacБел

Хаджымба канчаткова адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах

Рауль Хаджымба, які пайшоў у адстаўку з пасады «прэзідэнта» Абхазіі, не мае намеру выстаўляць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў паўторных выбарах кіраўніка «рэспублікі». Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на віцэ-прэзідэнта Аслана Барціца.

«Рауль [Хаджымба] не збіраецца балатавацца на выбарах. Рауль Джумкавіч грамадзянін сваёй краіны, ён застаецца ў сваёй краіне. Гэта не значыць, што ён будзе сядзець склаўшы рукі, ён будзе ўдзельнічаць у палітычным працэсе, каб у краіне быў парадак і законнасць, была пераемнасць», - растлумачыў Барциц.

12 студзеня стала вядома, што Хаджымба пакінуў сваю пасаду пасля некалькіх дзён пратэстаў. Людзі патрабавалі адмяніць вынікі другога туру выбараў, што прайшлі яшчэ ў верасні мінулага года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера