Знайсці
13.01.2020 / 08:544РусŁacБел

Кангрэс за незалежнасць прызначылі на 15 сакавіка. Але кандыдатаў у прэзідэнты там вызначаць не будуць

Папярэдні кангрэс прайшоў у снежні 2014 года і быў нешматлюдны, фота Сяргея Гудзіліна

Усебеларускі кангрэс за незалежнасць плануецца правесьці 15 сакавіка 2020 года, у дзень прыняцця Канстытуцыі 1994 года, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-рэліз аргкамітэта.

«Арганізатары бачаць Кангрэс сапраўды ўсебеларускім форумам, які прадставіць інтарэсы дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці. Таму гэта будзе не столькі з'езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народу. Такі фармат стане яшчэ больш верагодным, калі некаторыя палітычныя структуры паставяць свае групавыя інтарэсы вышэй за агульнанацыянальныя», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле арганізатараў, на кангрэсе не плянуецца намінацыя прэтэндэнтаў на ўдзел у «прэзідэнцкай кампаніі». Аднак прапануецца выказаць на ім стаўленне да выбарчага заканадаўства і «выбараў» у Беларусі.

Паводле арганізатараў, агульная колькасць удзельнікаў будзе большай, чым на папярэднім кангрэсе ў 2014 годзе — тады ўзялі ўдзел 63 дэлегаты.

У сувязі з працягам рэпрэсій супраць абаронцаў незалежнасці вырашана выбраць пяць сустаршыняў аргкамітэта. Сярод іх Алена Анісім, Міхаіл Пастухоў, Ігар Рынкевіч і Павел Севярынец. Пятую пасаду пакінулі вакантнай, бо чакаецца далучэньне яшчэ некалькіх партый і буйных грамадскіх арганізацый, і ад адной зь іх будзе абраны яшчэ адзін сустаршыня аргкамітэту. Міжнародным сакратаром аргкамітэта кангрэсу абраная Алена Крушэўская.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930