Знайсці
13.01.2020 / 08:372РусŁacБел

Заўзятары хакейнага «Дынама» тлуста патролілі кіраўніцтва клуба наконт шакаладак ад Лукашэнкі ФОТАФАКТ

Фота Дар'і Буракінай

Заўзятары мінскага «Дынама» вывесілі ў нядзелю на матчы КХЛ з маскоўскім «Спартаком» з'едлівы банер у адрас кіраўніцтва клуба, паведамляе Tut.by.

На вялізнай расцяжцы было напісана «Раней ваявалі за сэрцы, а цяпер — за шакаладкі».

Літара «Д» пры гэтым была выканана ў выглядзе сімвала таварыства «Дынама». Пасля слова «сэрца» заўзятары напісалі № 29, пад якім гуляў Уладзімір Цыплакоў. У гэты дзень у гонар загінулага ў мінулым годзе хакеіста паднялі яго джэрсі пад «Мінск-Арэнай».

Нагадаем, што генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў таксама кіруе камандай Лукашэнкі. Па словах Баскава, пасля кожнай гульні Аляксандр Лукашэнка ўручае найлепшаму гульцу матчу падпісаную шакаладку, за якую ўсе змагаюцца.

За каманду Лукашэнкі на Калядным турніры таксама гуляў трэнер і спартыўны дырэктар «Дынама» Міхаіл Грабоўскі. Больш за тое, дзеля гэтага ён пакінуў трэнерскі масток «зуброў» па ходзе матчу з «Куньлунем» пры ліку 1: 2. Тая сустрэча завяршылася ў выніку 1:5.

Учора ж «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ прайграла «Спартаку» з лікам 1:5. Каманда займае апошняе, 12-е месца на Захадзе, адставанне ад зоны плэй-оф складае 18 балаў, а ад 10-га месца — 11 балаў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера