Знайсці
13.01.2020 / 08:2810РусŁacБел

У Магілёве прэзентуюць меч рыцара ВКЛ

15 студзеня а 17-й у Музеі гісторыі Магілёва адбудзецца прэзентацыя новага набытка — сярэднявечнага мяча, што належыў рыцару к. XV — пач. XVI стст., парэшткі і даспех якога былі знойдзены на дне ракі Віхра ў Мсціслаўскім раёне ў 2013 г.

Image may contain: night

Гэты рыцар, імаверна, загінуў падчас бітвы пад Мсціславам у часе вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1500—1503 гадоў. Яго парэшткі, знойдзеныя ў рацэ, былі пахаваныя на Мсціслаўскім замчышчы.

Кіраса, шлем і іншыя часткі даспеху рыцара захоўваюцца ў Музеі гісторыі Магілёва, а меч быў прысвоены «чорнымі капальнікамі» і вывезены за межы Беларусі. Пасля неаднаразовых перапродажаў, у 2019 годзе меч быў выстаўлены на аўкцыёне ў адной з еўрапейскіх краін, дзе супрацоўнікі музея натрапілі на яго след, выкупілі і вярнулі ў Беларусь.

Падчас прэзентацыі гэтую гісторыю раскажуць падрабязна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930