Знайсці
13.01.2020 / 10:0019РусŁacБел

Забойцу міліцыянта прысудзілі 23 гады зняволення. Але ён і так сядзіць пажыццёва

45-гадовы Сяргей Дзёўкш — персанаж з багатай крымінальнай біяграфіяй. За забойства траіх ён быў асуджаны яшчэ ў маладосці. СМІ паведамлялі цікавыя факты пра адсідку Дзёўкша. Напрыклад, ён нібыта не баяўся канфліктаваць як з адміністрацыяй калоніі, так і з «блатнымі».

Пісалі, што Дзёўкшу сукамернікі зламалі абедзве рукі за картачнае шулерства.

Калі Дзёўкш выйшаў на волю, прыняўся за старое. У чэрвені 2001 года ён жорстка збіў брата сваёй сяброўкі, з якім выпіваў. Пабіты мужчына памёр. Дзёўкша абвясцілі ў вышук, ён затаіўся. Праз два месяцы міліцыя правярала адну з кватэр па вуліцы Жукоўскага: падазравалі, што жыхары датычныя ці то да распаўсюду наркотыкаў, ці то да фальшывых грошай. Міліцыя не падазравала, што якраз у гэтай кватэры і хаваўся Сяргей Дзёўкш.

Мужчыну папрасілі паказаць дакументы. Ён вырашыў, што міліцыянты прыйшлі па яго душу, замест пашпарта дастаў пісталет і застрэліў старэйшага аперупаўнаважанага Ігара Кашкана, супрацоўніка Камітэта па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пасля гэтага Дзёўкш здолеў збегчы.

У канцы 2002 года ён неяк здабыў літоўскі пашпарт. Пераклеіўшы фота, Дзёўкш змог выбрацца ў Польшчу. Жыў у Варшаве, працаваў ахоўнікам у дыскаклубе.

Але неўзабаве яго затрымалі польскія праваахоўнікі і перадалі беларусам. У 2004 годзе Дзёўкш быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Цяперашні суд пакараў Дзёўкша за адзін са старых эпізодаў — увосень 2001 года злачынцу ў чарговы раз спрабавалі затрымаць, але ён ізноў прымяніў зброю і тры разы стрэліў у міліцыянта. Пацярпелы выжыў.

13 студзеня 2020 года Дзёўкша пакаралі за старое злачынства. Ён атрымаў 23 гады зняволення.

Улад Швядовіч, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930