Знайсці
12.01.2020 / 15:0713РусŁacБел

Трагедыя: летась у дзяўчыны памёр ад раку брат-вайсковец, а цяпер у войску загінуў муж

Два дні таму вайсковец-кантрактнік Дзмітрый Грыцкевіч у Старых Дарогах атрымаў цяжкую траўму, калі спрабаваў заскочыць на гусенічную тэхніку. Адну нагу зацягнула ў гусеніцу цалкам, другую пашкодзіла. 

Праз дзень Дзмітрый памёр у шпіталі. 

У яго засталася жонка Марыя і двое малых дзяцей, па годзіку кожнаму. 

Але аказваецца, што над сям'ёй нібыта нейкі рок: брат Марыі — гэта той самы Міхаіл Рыштоўскі, які памёр ад анкалогіі. 

Чытайце: 26-гадовы салдат з Гродзеншчыны памёр ад раку, які развіўся ў арміі. Выявілі яго толькі на чацвёртай стадыі. Хто вінаваты?

Чытайце: «Па рашэнні міністра гэтага салдата не адправілі дадому, а лячылі» — у Мінабароны пракаментавалі сітуацыю з хворым на рак салдатам

У гэтай гісторыі сваякі вінавацілі прызыўную камісію і дактароў часці, якія не здолелі выявіць хваробу і лячылі салдата прымітыўнымі таблеткамі пры канкрэтных скаргах. 

Праўда, калі хвароба выявілася, па рашэнні міністра Андрэя Раўкова хлопца лячылі ў найлепшым ваенным шпіталі, хоць юрыдычна ён ужо і не быў ваеннаслужачым. Неўзабаве ён памёр. 

А два гады таму ў гэтай жа сям'і хавалі дзіця: родны брат Дзмітрыя Грыцкевіча страціў аднагадовага сына — сям'я вінаваціла ў смерці дактароў. 

Чытайце: Смерць дзіцяці ў Нясвіжы: спачатку дактары недаацанілі сур'ёзнасць, пасля рэанімабіль ехаў чатыры гадзіны

І вось цяпер — смерць мужа. Як гэта ўсё перажыць 20-гадовай жанчыне? 

«Як мы будзем без яго жыць, я не ведаю, — сказала «Нашай Ніве» Марыя Грыцкевіч. — Мы здымалі тут кватэру, літаральна праз пару дзён мелі атрымаць службовую. Я не хачу верыць, што гэта ягоная памылка — ідзе следства. Мы ж кожную гадзіну званілі дактарам, тыя супакойвалі, што важныя для жыцця органы не закранутыя. Ну думалі, што, можа, без ног будзе, хай інвалід, абы жывы — неяк бы выкруціліся, а тут вось далі надзею і адразу яна знікла». 

Дапамагчы сям'і — Марыі і дзецям, — можна пераводам на карту Беларусбанка: 6711 7700 1395 7746, тэрмін дзеяння 12/20.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930