Знайсці
12.01.2020 / 13:473РусŁacБел

Падлетак адкрыў новую экзапланету на трэці дзень практыкі ў NASA

Вольф Кукье на летняй практыцы працаваў з данымі тэлескопа TESS. Аб'ект, выяўлены падлеткам на трэці дзень, назвалі TOI 1338 b. Гэта планета з кратнай арбітай на адлегласці 1300 светлавых гадоў ад Зямлі, паведамляе DW.

Касмічны тэлескоп TESS.

Практыкант NASA адкрыў новую экзапланету. Пра гэта нямецкае выданне Die Welt паведаміла ў суботу, 11 студзеня. 17-гадовы Вольф Кукье праходзіў практыку ў NASA летам 2019 года. Ён павінен быў вывучаць змены ў яркасці зорак з дапамогай касмічнага тэлескопа TESS.

На трэці дзень практыкі падлетак звярнуў увагу на незвычайны сігнал і выказаў здагадку, што ўбачыў зорнае зацямненне. Пазней спецыялісты прыйшлі да высновы, што малады чалавек выявіў новую планету, што знаходзіцца па-за межамі Сонечнай сістэмы. Аб'ект, які атрымаў назву TOI 1338 b, у 6,9 раза буйнейшы за Зямлю і знаходзіцца на адлегласці 1300 светлавых гадоў ад яе, у сузор'і Жывапісца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930