Знайсці
12.01.2020 / 11:292РусŁacБел

Амерыканскія вайскоўцы загадзя ведалі пра атаку на базу ў Іраку, але па-рознаму пішуць аб крыніцах

Вайскоўцы ЗША на авіябазе Аль-Асад у Іраку ведалі пра падрыхтоўку іранскай атакі 8 студзеня, што дазволіла ім схавацца за дзве з паловай гадзіны да таго, як выпусцілі ракеты, піша CNN.

Большасць амерыканскіх ваенных альбо пакінулі базу, альбо схаваліся ў бункерах незадоўга да таго, як першы з чатырох залпаў ракет пачаўся ў сераду.

Па словах вайскоўцаў, амерыканцы ведалі, што на іх базу будзе атака, але яны не ведалі, якая дакладна.

Атака працягвалася каля дзвюх гадзін і была накіравана толькі на амерыканскі ўчастак авіябазы, які складае каля чвэрці іракскай базы.

Афіцэры назвалі «цудам» тое, што ў выніку атакі ніхто не пацярпеў. Па іх словах, ракеты пацэлілі літаральна за некалькі метраў ад бункераў, а некаторыя супрацоўнікі заставаліся звонку.

Раней Fox News паведамляў, што амерыканскі бок пра атаку папярэдзіў Багдад, які атрымаў гэтыя звесткі ад Тэгерана (Іран не хацеў ахвяр сярод грамадзян Ірака).

Іншыя выданні сцвярджаюць, што звесткі амерыканцам перадала за тры гадзіны да атакі разведка адной з еўрапейскіх краін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера