Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2020 / 10:49 6

У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава

Павялічыць выяву

У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава, на якіх выяўленыя аднапалчане і падзеі 1943—1945 гадоў. Яны захоўваліся ў асабістым архіве Івана Глухава, гродзенскага журналіста і ветэрана вайны, піша Hrodna.life.

Да гэтага лічылася, што арыгіналы франтавых накідаў пісьменніка згарэлі пад канец вайны разам з рэчмехам. Знойдзеныя ў Гродне малюнкі — гэта арыгінальныя копіі чатырох апублікаваных у 1970 годзе франтавых малюнкаў. У Гродне знайшлі копіі трох накідаў, месцазнаходжанне арыгінала чацвёртага дасюль невядомае.

Накіды, зробленыя, меркавана, рукой Быкава, выявіў у хатнім архіве Івана Глухава протаіерэй Андрэй Яварэц з гродзенскай Уладзімірскай царквы. З сынам Глухава Валянцінам Іванавічам айца Андрэя пазнаёмілі парафіяне.

Айцец Андрэй паказаў малюнкі Сяргею Шапрану, даследчыку літаратуры і біёграфу Васіля Быкава, яшчэ ў 2019 годзе.

«Пра тое, што такія малюнкі некалі былі, я ведаў даўно, бо яны ёсць у маім двухтомніку пра Быкава, але ж я не спадзяваўся адшукаць арыгіналы», — кажа спадар Сяргей.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

«Гэта здаецца неверагодным, але ў Гародні знойдзены франтавыя малюнкі Васіля Быкава, дакладней — арыгінальныя копіі малюнкаў 1943-1945 гг. Яшчэ летась мне паведаміў пра гэта протаіерэй Андрэй Яварэц, клірык прыходу храма Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, з якім мы пазнаёміліся пазамінулай восенню падчас прэзентацыі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця «Незавершанай аўтабіяграфіі Някляева». Але як было паверыць нават у гіпатэтычную магчымасць існавання франтавых зарысовак Быкава — праз 75 гадоў пасля вайны, дый калі сам Васіль Уладзіміравіч казаў, што ягоныя малюнкі згарэлі разам з рэчмяшком у 1945-м? Дзеля гэтага варта было наведаць дабраславёную Гародню…» — напісаў даследчык на сваёй старонцы ў Facebook.

Павялічыць выяву

Іван Акімавіч Глухаў, ужо нябожчык, быў чальцом Саюза журналістаў, земляком Быкава. Яны пазнаёміліся ў 1957 годзе ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». Іван Глухаў чытаў лекцыі для вайскоўцаў пра жыццё і творчасць Быкава, у тым ліку і пра яго талент як мастака. Можна меркаваць, што ён прасіў у пісьменніка копіі франтавых малюнкаў. Прынамсі, Быкаў пісаў Глухаву у 1979 годзе з гэтай ці іншай нагоды: «Дарагі Іван Акімавіч, выконваю Вашу просьбу».

У архіве Глухава захаваўся запіс пра Быкава: «Ён маляваў на лістку невялікага кавалачка паперы алоўкам, рыскамі рабіў тонкія вострыя малюнкі, якія, па сутнасці, былі яго другой запісной кніжкай. Вось некаторыя малюнкі Васіля Быкава, якія ён зрабіў на фронце… «.

На абароце знойдзеных у Гродне малюнкаў — подпісы, зробленыя следам за пісьменнікам: «Камбат 2. Старэйшы лейтэнант Ахрын. 1945 г.»; «Камандзір гарматы старэйшы сяржант Прастакоў. Таксама рэальная асоба з гарматнага разліку. 1943 г.», «У раўчуку Сокале. Тут адлюстраваны сюжэт з 4-х асоб: дзяжурны ля гарматнага разліку; ў дазоры; не спіць; баец адпачывае. 1944 г.».

Цяпер дакладна сказаць, гэта рука Быкава або Глухава, нельга, бо абодвух ужо няма ў жывых.

«Я запытваў сына пісьменніка, Васіля Васільевіча, які жыве ў Гродне, — кажа Сяргей Шапран, — На яго думку, гэта рука ягонага бацькі. Таксама звяртаўся да мастака-графіка Рыгора Сітніцы, старшыні Саюза мастакоў, ён таксама не выключае, што аўтарам можа быць Васіль Быкаў».

Як патлумачыў Рыгор Сітніца, калі параўноўваць знойдзеныя накіды з іншымі малюнкамі Быкава, бачна, што гэта адна рука, і што маляваў вучоны чалавек (Быкаў вучыўся на мастака). Таму з вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што аўтар малюнкаў — Васіль Быкаў.

Па словах Сяргея Шапрана, малюнкі зараз знаходзяцца ў сына Глухава, які жыве ў Маскве. Ён хацеў бы перадаць іх разам з ліставаннем бацькі ў гродзенскі музей Васіля Быкава. Праўда, музей пісьменніка ў Гродне зачынены з 2019 года, а экспанаты з яго перададзены ў гродзенскі музей Максіма Багдановіча. Усё ж сын ветэрана перакананы, што малюнкі павінны застацца не проста ў Беларусі, а менавіта ў Гродне.

Павялічыць выяву

Малюнак, месцазнаходжанне арыгінала якога не выяўлена

Даведка

Да гэтага часу былі вядомыя толькі шэсць франтавых малюнкаў пісьменніка — два ў лістах да родных (захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі), і чатыры, апублікаваныя ў 1970 годзе ў часопісе «Дружба народов». Праз тры гады тры з іх былі перадрукаваныя ў зборніку Сяргея Бірузова «Когда пушки гремели…», прысвечаным людзям мастацтва на вайне. Малюнкі на ваенную тэму, што ў 2000-х гадах з’явіліся ў перыёдыцы і ў сеціве, насамрэч не з франтавога перыяду — імі Быкаў у 1993 годзе праілюстраваў сваю «далітаратурную біяграфію» «Пункціры жыцця», якую ўпершыню апублікавалі ўжо пасля яго смерці.

Надзея Вішнеўская, Hrodna.life

13
Hecuepka / адказаць
12.01.2020 / 17:55
Жыу з прыгожай жанчынай у Гароднi - настаунiцай беларускай мовы школы N14.. Mey два сыны з ей. Жонка трымала кватэру у iдэальным парадку. Кiнуу сваю прыгажунню беларуску з двумя сынамi у Гароднi. Зышоу да сваей сакратаркi гэбрайкi Суворавай пасля 30 год жыцця з першай жонкай. Сыны нiколi з iм больш не разиаулялi.
0
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
12.01.2020 / 22:13
"Мой друг - художник и поэт..." (с)

А стихи есть, есть, НН про них даже писала. Для Бородулина написал пару строф, про каляды. Кстати, очень ловко и как для автора - талантливо. Кто подзабыл - загуглите ))
1
Чебаркуль / адказаць
13.01.2020 / 22:23
Не верится мне что-то. Быков был писателем. Но вот повести его почему-то перечитывать не могу. Почитал только в школьные и кое-что с трудом в студенческие годы. Мрачно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31