Даслаць навіну
Знайсці
12.01.2020 / 00:28 59

Бізнэсмен-камуніст, які падабраў партыю Шушкевіча, сабраўся ў прэзідэнты. Што гэта за фрукт?

34-гадовы бізнэсмен Сяргей Чарачэнь заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Яго вылучае ў кіраўнікі краіны Цэнтральная рада Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады — партыі, якая дасталася Чарачэню ад Станіслава Шушкевіча.

Павялічыць выяву

Грамадская дзейнасць

Статус «партыі» — бадай адзінае, што цяпер ёсць у БСДГ. Актыў складае менш за 100 чалавек, малазразумелай з’яўляецца і новая ідэалогія. На парламенцкія выбары ад БСДГ вылучалася толькі 13 чалавек. Дый тое больш за палову мандатаў раздалі юнакам і дзяўчатам з «Моладзевага блоку», якія не захацелі (ці не змаглі) збіраць подпісы ў сваю падтрымку.

Пра палітычныя погляды Чарачэня вядома тое, што раней ён быў у шэрагах праўладнай Камуністычнай партыі. Але пасля, маўляў, выйшаў, бо «ўсе ініцыятывы разбіваліся аб сцяну неразумення».

Павялічыць выяву

Знаёмства з Шушкевічам дазваляе Чарачэню наладжваць кантакты з замежнымі палітыкамі. Вось ён з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

Павялічыць выяву

А тут з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім.

Апроч кіраўніцтва ў БСДГ, Чарачэнь узначальвае грамадскае аб’яднанне «Дыпламатыя».

У гэтай арганізацыі тры ганаровыя члены — экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, 92-гадовы лётчык і пісьменнік Анатоль Сульянаў, а таксама расійскі дэпутат-камуніст Уладзімір Бяссонаў, якога пасадзілі на тры гады, але не могуць злавіць.

Адзінае, чым хваліцца «Дыпламатыя» на сваім сайце, — тым, што наладжвае адносіны з Расійскім саюзам ветэранаў.

Павялічыць выяву

Раней грамадскае аб’яднанне Чарачэня было зарэгістравана ў Беларусі як «Народная дыпламатыя». Цікава, што ў Расіі па-ранейшаму дзейнічае фонд з такой назвай. Ён займаецца супрацай з краінамі былога СССР, звязаны з «Румолам». 

Бізнэс

У шматлікіх анкетах узгадваюцца многія кампаніі, да якіх мае дачыненне Чарачэнь.

У якой сферы працавала ТАА «Мантаж Тэхніка», зразумела з назвы. Праўда, год таму кампанія была ліквідаваная. 

Іншы бізнэс, ТАА «Інфармацыйны спектр», таксама ў стадыі ліквідацыі. Падаткавікі закрываюць яго, бо кампанія не займалася ніякай дзейнасцю два гады.

Пры гэтым у Чарачэня застаецца інфармацыйны сайт Spektr.by. Гэта звычайны агрэгатар навінаў, які надае асаблівую ўвагу асвятленню дзейнасці БСДГ. Сайт мае няшмат наведнікаў, сэрвіс Similarweb не лічыць іх праз малалікасць.

Павялічыць выяву

Цяпер кіраўнік партыі прадстаўляецца як «генеральны дырэктар групы кампаній Diin». У дужках удакладняецца, што гэты бізнэс звязаны з пастаўкамі запчастак да беларускай тэхнікі. Згадак пра такую «групу кампаній» у інтэрнэце вобмаль.

Запчасткамі да сельскагаспадарчай тэхнікі займаюцца і ТАА «Прамыя інвестыцыі», дырэктарам якой пазначае сябе Чарачэнь, і ТАА «Магірус».

Недзе на мяжы грамадскай дзейнасці і бізнэсу знаходзяцца інвестыцыі Чарачэня ў «Белгазету».

Сям’я

Жонка палітыка Марыя Ходзіч валодае вясельным салонам «Мэры Мі». Разам з Сяргеем яны гадуюць дачку Эмілію, ёй пяць гадоў.

Павялічыць выяву

Марыя Ходзіч

Найбольшы інтарэс выклікае цесць палітыка, бізнэсмен Андрэй Ходзіч. Ён хадзіў на парламенцкія выбары — 2016 у якасці кіраўніка спраў саюза «Айчына». Гэта аб’яднанне актывістаў, якія выступаюць за далучэнне Беларусі да Расіі. 

Браніслаў Юрэвіч

1
american / адказаць
14.01.2020 / 06:23
Лях,
Цяжка зразумець Шушкевiча. Навошта яму гэта трэба? Пад канец жыцця у бруд улез з гэтым знаемствам
https://nn.by/?c=ar&i=244237

 понять-то его нетяжело . пост сдал пост принял . пора на покой старому и надежному осведомителю конторы глубокого бурения . пусть теперь молодые дискредитируют и сливают демвижение . 
0
Андрей Виноградов / адказаць
15.01.2020 / 21:54
Ещё один коммунятий .......?
0
Андрей Виноградов / адказаць
17.01.2020 / 18:09
Мало у нас сволочей разномастных?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31