Знайсці
11.01.2020 / 22:5123РусŁacБел

«Я вярну ўсіх загінулых да блізкіх, каб яны маглі па-людску развітацца з імі»: Зяленскі выступіў са зваротам наконт «Боінга» ВІДЭА

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з афіцыйнай заявай наконт катастрофы «Боінга», што разбіўся раніцай 9 студзеня ля Тэгеране. У выніку катастрофы загінулі 176 чалавек.

Ён распавёў, што ў асабістай тэлефоннай размове прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані выбачыўся за збіты самалёт.

«Мы таксама дамовіліся пачаць працаваць над расшыфроўкай двух бартавых дыктафонаў — «чорных скрынь». Мы дамовіліся аб поўным прававым і тэхнічным супрацоўніцтве, уключаючы пытанне кампенсацыі.

Мы дамовіліся, што ніхто не адкруціцца», — сказаў Зяленскі.

«Урад забяспечыць фінансавую дапамогу сем'ям загінулым [будзе выплачана па 8 300 даляраў — 200 тысяч грыўняў — НН].

Дзяржава таксама прыкладзе ўсе намаганні, каб атрымаць кампенсацыю ад перавозчыка, страхавых кампаній і Ісламскай Рэспублікі Іран», — сказаў кіраўнік Украіны.

«Я заклікаю ўсіх міжнародных партнёраў Украіны, усю сусветную супольнасцю быць адным і настойваць на поўным і канчатковым расследаванні ўсіх абставінаў гэтай катастрофы. Усім нам гэта трэба.

«Бо чалавек і яго жыццё павінны мець найбольшую каштоўнасць для любога ўрада, любой дзяржавы, любога палітыка», — падкрэсліў Зяленскі.

«Я вярну ўсіх памерлых да блізкіх, яны змогуць па-людску развітацца з імі. Мы шануем іх памяць. Усе вінаватыя будуць пакараныя.

Мы вернем украінцам не толькі пачуццё бяспекі і справядлівасці, але і перакананне, што Украіна заўсёды будзе абараняць вас у любым куточку планеты, у якім вы б ні былі», — рэзюмаваў Зяленскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера