Даслаць навіну
Знайсці
11.01.2020 / 18:28 18

Найбуйнейшую прэснаводную рыбу прызналі вымерлай

Навукоўцы заявілі аб поўным знікненні кітайскіх весланосаў — найбуйнейшых прэснаводных рыб сучаснасці. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на LiveScience.

Павялічыць выяву

Апошні кітайскі весланос (Psephurus gladius) быў заўважаны жывым у 2003 годзе. Фота: National Geographic / Qiwei Wei

Від Psephurus gladius жыў у рацэ Янцзы. Адна з прычын вымірання — адсутнасць хуткага ўзнаўлення. Самкі весланосаў дасягалі палавога сталення да 6-15 гадоў, а самцы — да 12-14 гадоў. Аднак у 1970-я ў Янцзы вялі актыўны рыбны промысел. Весланосаў вылоўлівалі ў вялікіх колькасцях: каля 25 тон у год. У выніку да канца дзесяцігоддзя папуляцыя рыб значна скарацілася, і ў 1983 годзе прамысловы лоў весланосаў быў забаронены. Пасля папуляцыя скарацілася яшчэ мацней праз забруджванне вады і будаўніцтва плацін.

«Паколькі няма ніводнай асобіны ў няволі і не захавалася жывых тканак, каб аднавіць від, рыбу варта лічыць вымерлай у адпаведнасці з крытэрамі Чырвонай кнігі», — адзначаецца ў артыкуле.

Лічыцца, што кітайскі весланос быў самай буйной прэснаводнай рыбай. Даўжыня цела магла перавышаць тры метры, а маса — 300 кг. Некаторыя відавочцы заяўлялі, што бачылі рыб, якія дасягалі сямі метраў у даўжыню і 500 кг у вазе, аднак дакладных дакументальных пацверджанняў гэтаму няма.

NN.by

0
Крэйзі / адказаць
12.01.2020 / 22:05
Трэба чалавецтву перастаць пладзіцца ўжо, а то нікому больш месца не застанецца. Кітай увогуле расфармаваць, бо для экалогіі гэта імперыя зла.
0
Жвір / адказаць
13.01.2020 / 03:05
Юзік Крулеўскі, ды я паўсюль. Не люблю сядзець на мейсцы, а ў Латвіі можна вандраваць без перапынку, і жыцьця ня хопіць, каб усё ўбачыць. У Беларусі, дарэчы, таксама, але так ужо жыцьцё распарадзілася.... Канечне ж, восень садзіць мяне часам на "ланцуг", ды й справы розныя таксама. Але...:)
0
scorpy / адказаць
13.01.2020 / 16:49
Юзік Крулеўскі,
яшчэ у некалькi рэк Беларусi ласось заходзiць:


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31