Знайсці
11.01.2020 / 11:571РусŁacБел

У ДАІ расказалі, колькі машын зарэгістравана ў Мінску

У Мінску зарэгістравана каля 812 тысяч транспартных сродкаў, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У 2019 годзе зарэгістравалі 111 тысяч транспартных сродкаў (на 4,4% больш, чым пазалетась). Знялі з уліку 105 тысяч транспартных сродкаў (на 11,5% больш).

«У пачатку студзеня ажыятажу ў нашых падраздзяленнях не назіраецца, — распавёў начальнік міжраённага рэгістрацыйнага аддзела ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Яскавец. — Але я б рэкамендаваў наведнікам прыязджаць лепш у чацвер або пятніцу. Штодня прымаем 900-950 заяў ад грамадзян на пастаноўку і зняцце з уліку, у той час як улетку гэты лік даходзіць да 1100-1200. Дакументы выдаем аператыўна, максімум на другі працоўны дзень. Зняцце з уліку адбываецца на працягу паўтары-дзвюх гадзін, пастаноўка на ўлік ажыццяўляецца ў дзень падачы заявы альбо на наступны дзень. Таксама рэкамендую аплачваць дзяржпошліну з дапамогай сістэмы АРІП. Гэта нашмат спрашчае працэдуру прыёму дакументаў і эканоміць час нашым кліентам. Не трэба прастойваць у чэргах у касы, раздрукоўваць квітанцыі. Дастаткова аплаціць паслугі дома, а ў заяву ўпісаць суму і нумар плацяжа».

Ігар Голад, «Мінск-Навіны»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера