Знайсці
11.01.2020 / 10:571РусŁacБел

LG прыдумала тэлевізары, якія паказваюць карцінку 8К Ultra HD незалежна ад якасці выявы

Кампанія LG Electronics прэзентавала на выставе CES-2020 пашыраную лінейку 8K-тэлевізараў. У кампаніі ўжо ёсць 88- і 75-цалевыя тэлевізары, а цяпер дададуцца восем новых мадэляў з 77-і 65-цалевымі экранамі.

Лінейка LG 2020 год уключае ў сябе 88- і 77-цалевыя 8K-тэлевізары прэміум-класа LG SIGNATURE OLED (мадэлі 88/77 OLED ZX) і найноўшыя тэлевізары LG NanoCell (мадэлі 75/65 Nano99, 75/65 Nano97, 75/65 Nano95).

Кожная мадэль адпавядае новаму стандарту галіны 8К Ultra HD: іх мінімальная парогавае значэнне кантраснай мадуляцыі складае 50%, што перавышае стандарт Асацыяцыі спажывецкіх тэхналогій ЗША. Такія паказчыкі пацвердзілі правераныя незалежныя лабараторыі.

У новых мадэляў ёсць лічбавыя ўваходы HDMI і USB, тэлевізары ўмеюць распазнаваць кодэкі HEVC, VP9 і AV1, з якімі працуюць буйныя пастаўшчыкі відэа, у тым ліку YouTube. Новыя мадэлі тэлевізараў падтрымліваюць перадачу 8K-кантэнту з хуткасцю 60 кадраў за секунду і сертыфікаваныя для такой перадачы праз HDMI.

За прадукцыйнасць новых 8К-тэлевізараў LG адказвае новы працэсар Alpha 9 трэцяга пакалення. Лінейка 2020 года забяспечвае аптымізаваную якасць малюнка і гуку для ўсіх тыпаў кантэнту з дапамогай 8K-маштабавання. Сістэма аналізуе кантэнт з дапамогай тэхналогіі глыбіннага навучання, а таксама паляпшае відэа з нізкім пашырэннем да амаль дасканалага 8К-стандарту дзякуючы тэхналогіі шумапрыглушэння Quad Step Noise Reduction і частотнай тэхналогіі Sharpness Enhancer.

Акрамя таго, гэты працэсар абсталяваны AI Picture Pro. Ён распазнае твары і тэкст на экране. Яго асноўная задача — зрабіць твары выразнымі, а колер скуры натуральным.

А функцыя Auto Genre Selection распазнае тып кантэнту і аўтаматычна прымяняе ідэальныя налады выявы, гарантуючы найлепшую якасць карцінкі ў рамках чатырох жанраў: фільмы, спорт, стандартнае відэа і анімацыя.

Якасць аўдыя забяспечвае AI Sound Pro. Сістэма аналізуе і класіфікуе аўдыякантэнт па пяці катэгорыях — музыка, фільмы, спорт, драма ці навіны — для большай выразнасці голасу, а таксама насычанасці і тэкстуры фонавага гуку. Яна ізалюе вымаўленыя словы і павялічвае іх гучнасць, ідэнтыфікуе фонавыя шумы і маштабуе іх да віртуальнага 5.1-канальнага аб'ёмнага гуку. У выніку гледачу становіцца прасцей разумець гаворку герояў, і ён глыбей пагружаецца ў кантэнт.

Тэхналогіі штучнага інтэлекту, укаранёныя ў 8K-тэлевізары ад LG, прапануюць новы ўзровень камфорту. Карыстальнікі могуць кіраваць прыладамі разумнага дома непасрэдна з экрана тэлевізара, а галасавое кіраванне ў рэжыме hands-free дазваляе кіраваць падлучанымі прыладамі голасам. Усе 8К-тэлевізары ад LG абсталяваны тэхналогіяй распазнавання голасу ThinQ, даступнай у 144 краінах. Платформа «разумнага тэлебачання» webOS ад LG дазваляе тэлевізарам новых мадэляў падтрымліваць тэхналогіі AirPlay 2 і HomeKit ад Apple, а таксама Google Assistant і Amazon Alexa.

«LG сканцэнтравана на тым, каб забяспечваць спажыўцам яркія ўражанні ад прагляду, — адзначыў прэзідэнт кампаніі LG Home Entertainment Пак Хён-Сэй. — Набываючы 8K-тэлевізары OLED і NanoCell ад LG, кліенты ведаюць, што атрымаюць перспектыўны прадукт, які забяспечыць зачаравальную якасць малюнка незалежна ад яго фармату».

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930