Знайсці
11.01.2020 / 10:2416РусŁacБел

Піяршчыца рэстарана «Лябяжы» паказала ўсяму інтэрнэту, як не трэба пісаць допісы ў інстаграме

Задача піяршчыкаў — прыцягваць увагу да сваіх кліентаў і ствараць ім пазітыўны імідж. У кіраўніцы піяр-службы рэстарана «Лябяжы» Вікторыі Мароз першае атрымліваецца, але з другой місіяй — катастрофа.

Вікторыя Мароз, фота Relax.by

Да рэстарана многія інтэрнаўты ставяцца з пагардай, як і да «Паедзем паядзім» у Курапатах. Рэч у тым, што «Лябяжы» з'явіўся на месцы птушынага заказніка. Яго будаўніцтва ўзаконілі задняй датай праз указ Аляксандра Лукашэнкі. А пасля кіраўнік краіны яшчэ і прыязджаў на адкрыццё рэстарана для «сваіх».

Вікторыя Мароз палічыла ўдалым жартам апублікаваць у якасці запрашэння на адкрыццё рэстарана вось такі здымак дзюбы качкі з подпісам «хто там за птушак перажываў, а?»

Высветлілася, што гэта здымак з рэстарана ў Капенгагене, аднак шал каментатараў было не спыніць.

Інтэрнаўты пісалі Вікторыі так шмат брыдкасцяў, што яна закрыла сваю старонку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930