Знайсці
10.01.2020 / 20:347РусŁacБел

Трамп: Я выратаваў Эфіопію, а Нобелеўскую прэмію міру далі іншаму

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед незаслужана атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, піша BBC.

«Я хачу расказаць вам пра Нобелеўскую прэмію міру. Я заключыў здзелку, я выратаваў краіну, і я толькі што даведаўся, што кіраўнік гэтай краіны цяпер атрымлівае Нобелеўскую прэмію міру за выратаванне краіны. Я падумаў: «Ці меў я да гэтага нейкае дачыненне?». Так, вядома, але вось як усё склалася… Я прадухіліў вялікую вайну, і нават не адну», — сказаў Трамп.

Нагадаем, у кастрычніку 2019 года Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед за «рашучасць ва ўрэгуляванні пагранічнага канфлікту з суседняй краінай Эрытрэяй».

Эфіопія і Эрытрэя знаходзіліся ў стане вайны каля 20 гадоў. У ліпені 2018 года Абій Ахмед і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афверкі падпісалі мірнае пагадненне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930