Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2020 / 20:10 48

Гендарная актывістка Колб: Вазочнік Аўдзевіч лез мне рукамі пад сукенку

9 студзеня ў мінскім клюбе «Бруге» адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2019». Гэтая прэмія ўручаецца штогод актывістам, якія найбольш сябе праявілі за азначаны перыяд. Але на гэты раз уручэнне прэміі адзначылася сэкс-скандалам.

Гендарная актывістка, заснавальніца моладзевай жаночай ініцыятывы «Больш цела» Марыя Колб на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла актывіста-вазочніка Аляксандра Аўдзевіча ў дамагальніцтвах.

Павялічыць выяву

Марыя Колб. Фота budzma.org.

Адметна, што Аўдзевіч у той вечар стаў адным з пераможцаў. У намінацыі «Рэгіянальная падзея» прэмію атрымаў праект Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста». Мэта гэтага праекта — дапамагчы інвалідам-вазочнікам з працаўладкаваннем.

Пасля афіцыйнай часткі некаторыя ўдзельнікі імпрэзы накіраваліся адзначаць падзею на кватэру да Аляксандра Аўдзевіча.

«Учора на вечарыне, дзе сабраліся дасведчаныя НДАшнікі, мяне аблапаў Саша Аўдзевіч, досыць вядомы актывіст. У пэўны момант ён стаў настойліва чапаць мае ногі, частку вышэй за калена, лезьці рукамі пад маю сукенку, хоць я і прыбірала ягоныя рукі, і казала, каб ён гэтага не рабіў.

Пасля ён раптоўна спыніўся і стаў выганяць з кватэры: «Я думаю, табе трэба сысці. Вось там дзверы, наперад! Сыходзь проста зараз», — тое, што я чула ў свой адрас», — напісала Марыя Колб.

«Пакуль я шукала сваё паліто, ён указваў мне на дзверы словамі і рукамі, што бачылі некалькі іншых прысутных. І вось у мяне пытанне: чаму я маю пакутаваць, перажываць увесь гэты трэш? Толькі з-за таго, што ў мяне ёсць ногі, а ў яго няма тармазоў?

Няважна, у якой сферы — дзяржаўнай або некамерцыйнай — такое адбываецца, але гэта не норма. Чалавек не мае права сабе дазваляць урывацца ў чыюсьці асабістую прастору. Я ні да чаго не заклікаю і нічога не патрабую. Хачу толькі надаць такім выпадкам голасу. А ўжо вашая справа, з кім падтрымоўваць кантакты і партнёрскія сувязі, а на чые каштоўнасці можна заплюшчыць вочы — «чалавек жа харошы і эксперт нічыво», — адзначыла Колб.

«НН» звярнулася па каментар да самога Аляксандра Аўдзевіча. Ён прызнаў, што канфлікт сапраўды быў, але абвінавачанні ў дамагальніцтвах назваў «трызненнем».

Павялічыць выяву

Аляксандр Аўдзевіч атрымлівае прэмію чэмпіёна грамадзянскай супольнасці. Фота belngo.info.

«Інцыдэнт быў, так. Я папрасіў сысці: і што тут такога? Кватэра ж мая. Проста папрасіў і ўсё.

Што было б, калі я кожны раз спрабаваў напісаць пост пра нешта такое. Ціпа на мяне не так паглядзела прадавачка, а ахоўнік не прытрымаў дзверы…

Карацей, я прашу прабачэння. Павёў сябе, хутчэй за ўсё, як мудак.

На радасцях ад прэміі мы добра так выпілі. Можа, штосьці і сказалі адно адному.

Я, шчыра, упершыню бачыў чалавека, можа, ён падаўся мне падазроным, сядзеў адзін у пакоі, а не з усімі. Я рэальна не памятаю. Але прашу прабачэння, што зрабіў гэта так груба.

Гаўно вылазіць вонкі. Больш ніякіх «левых» людзей дадому не запрашаю. Вечарына, здаецца, атрымалася. Спадзяюся, я не нагаварыў больш глупстваў? Усіх люблю і абдымаю», — сказаў нам Аўдзевіч.

Сямён Цыбульскі

0
ЯНКА / адказаць
12.01.2020 / 09:50
★ Хамса, а Вам усё самцоў не хапае. ★
2
хамса / адказаць
12.01.2020 / 11:26
ЯНКА, такіх? - “На Галапагосы вяртаецца самец чарапахі, які выратаваў ад вымірання свой від” https://nn.by/?c=ar&i=244243 - о так)
0
циник / адказаць
12.01.2020 / 16:30
1918 , паглядзеу я на "жаночую салидарнасць" у фэйсбуке у яе. Паглядзице. адкаментавались )) злыя такия, незадаволеныя,матам кроюць, нибы усе мужыки вораги, суцэльная нянависць, будто бы их усех хацят усе мужыки на свеце лапаць, стварыли сябе паранойю и жывуць з ей, забрыкадзиравались Так и хочацца адказаць сцихами маякоускага: Гордитесь Но вы не идеал Сами себе вы набивайте цену ...ну и так далей)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31