Знайсці
10.01.2020 / 17:58РусŁacБел

Стала вядома, калі Пампеа ляціць ва Украіну. Раней у яго графіку Беларусь была наступнай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас тэлефоннай размовы з дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа ўзгадніў далейшы графік двухбаковых кантактаў паміж Кіевам і Вашынгтонам на вышэйшым узроўні, перш за ўсё візіт Пампеа ва Украіну ў канцы студзеня, які быў перанесены з 3 студзеня. Нагадаем, планавалася, што адразу пасля візіту ва Украіну Пампеа наведае Беларусь.

Зяленскі праінфармаваў суразмоўцу аб ходзе расследавання катастрофы ўкраінскага самалёта ў Тэгеране, а Пампеа выказаў спачуванні ад імя амерыканскага народа ў сувязі з трагедыяй, падтрымку і гатоўнасць садзейнічаць у правядзенні бесстаронняга расследавання.

Бакі таксама абмеркавалі бягучае развіццё сітуацыі на Блізкім Усходзе і перспектывы яе нармалізацыі.

Нагадаем, 31 снежня адбылася спроба нападу на амбасаду ЗША ў Іраку.

У выніку нападу на амбасаду ў Багдадзе Майк Пампеа адклаў паездку ў Беларусь і іншыя краіны Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930