Знайсці
10.01.2020 / 16:193РусŁacБел

Белгідрамет распавёў, у якіх гарадах ёсць праблемы з якасцю паветра

Паводле Белгідрамета, у 2019 годзе ў асобных раёнах пяці гарадоў былі праблемы з якасцю паветра. У спісе гэтых населеных пунктаў — Гомель, Жлобін, Мінск, Магілёў і Наваполацк, піша Tut.by.

Даследаванні праводзілі ў гарадах, дзе жыве больш за сто тысяч чалавек.

— Па выніках назіранняў у 2019 годзе, якасць паветра ацэньваецца як досыць спрыяльная, — адзначыла Алена Багадзяж, начальнік службы экалагічнай інфармацыі Белгідрамета. — Выключэнне складаюць некаторыя раёны Гомеля, Жлобіна, Мінска, Магілёва і Наваполацка. У асобныя перыяды года тут назіралася не такое стабільнае экалагічнае становішча. Часцей за ўсё гэта адбывалася падчас дэфіцыту ападкаў і ў неспрыяльных метэаўмовах. Напрыклад, калі быў штыль.

У першую чаргу перавышэння ў паветры назіраліся па аксідах азоту.

— За год у Мінску было ўсяго шэсць дзён з перавышэннем сярэднясутачнай гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі, — удакладняе суразмоўца. — Павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра аксідамі азоту назіралася ў асноўным у ранішнія і вячэрнія гадзіны. Адной з асноўных прычын гэтага стаў аўтатранспарт. Адзначу, што менавіта аўтатранспарт з'яўляецца для Мінска галоўнай крыніцай забруджвання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930