Знайсці
10.01.2020 / 15:295РусŁacБел

Выстаўлена абвінавачванне затрыманаму па справе аб забойстве жанчыны, парэшткі якой знайшлі ў Свіслачы ВІДЭА

Па справе аб забойстве жанчыны, чые парэшткі былі знойдзены ў Свіслачы, затрыманаму выстаўлена абвінавачванне, пра гэта паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, што супрацоўнікі камунальных службаў, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач 2 студзеня знайшлі спартыўную сумку з чалавечымі парэшткамі.

Праз некалькі дзён у кватэры на вуліцы Раманаўская Слабада ў Мінску было знойдзена цела 37-гадовай жанчыны з пашкоджаннямі, якія паказвалі на сувязь яе гібелі і факту выяўлення сумкі ў Свіслачы. Следчы падчас агляду месца здарэння знайшоў прадметы, якія дазволілі ў самыя кароткія тэрміны ўстанавіць і пасля затрымаць падазраванага ў забойстве.

Следчымі прад'яўлена абвінавачанне 26-гадоваму мужчыну па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Ён пад вартай. Канчатковая кваліфікацыя яго дзеянням будзе дадзена па выніках расследавання.

«Чулі, як крычала: «Ратуйце! Забіваюць!» Што вядома пра жанчыну, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы

З'явіўся запіс з камеры відэаназірання: падазраваны нясе сумку з парэшткамі забітай жанчыны ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930