Знайсці
10.01.2020 / 13:481РусŁacБел

Праціўнікі прэзідэнта самаабвешчанай Абхазіі завалодалі цэлым арсеналам зброі

У Сухумі прадстаўнікі апазіцыі захапілі будынак адміністрацыі прэзідэнта самаабвешчанай Абхазіі, выявілі пакой са зброяй службы аховы і завалодалі зброяй. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Прадстаўнік Рады бяспекі рэспублікі заявіў, што прымяненне сілы да пратэстоўцаў пакуль не плануецца, але не выключаецца ў будучыні.

Увечары 9 студзеня парламент Абхазіі прыняў пастанову з заклікам да прэзідэнта падаць у адстаўку ў сувязі са складаным грамадска-палітычным становішчам. Удзельнікі апазіцыйнага мітынгу захапілі будынак адміністрацыі прэзідэнта. Яны запатрабавалі адмены вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў верасні. На іх з перавагай у паўтара працэнта галасоў перамог Хаджымба.

Дзевяць апазіцыйных партый запатрабавалі прызнаць вынікі галасавання незаконнымі і падалі пазоў у суд. Але там разглядаць заяву не сталі. Апазіцыя падала скаргу. Новае пасяджэнне планавалася 9 студзеня, але яго перанеслі на нявызначаны тэрмін.

Хаджымба заявіў, што адмаўляецца пакідаць сваю пасаду і заклікаў апазіцыю да перамоваў для захавання стабільнасці ў рэспубліцы. Пра адказ апазіцыянераў пакуль не паведамляецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930