Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2020 / 13:36 5

Сіноптыкі распавялі, ці дачакаюцца беларусы гэтай зімой снежных гурбаў

Павялічыць выяву

Роўна чатыры гады таму, 12 студзеня 2016 года, у Беларусь прыйшоў цыклон «Даніэла», фота Сяргея Гудзіліна

У наступныя дні надвор'е, паводле Белгідрамета, мяняцца не будзе. У студзені паўмятровых снежных гурбаў жыхары Беларусі, паводле прагнозаў, дакладна не ўбачаць, піша Tut.by.

Пачатак другой дэкады студзеня прагназуецца з павышанымі тэмпературамі і вялікай колькасцю ападкаў. У асноўным, у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу -4 - +2 градуса, днём +1 - +6 градусаў.

- У асобныя дні трэцяй дэкады чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Да канца месяца колькасць ападкаў павялічыцца, — расказаў Аляксандр Бяганскі. — Што тычыцца тэмпературы, то ў гэты перыяд яна чакаецца блізкай да кліматычнай нормы. Ноччу пераважна слабаадмоўная, днём — блізкая да нуля.

— Ці дачакаемся мы снегу ў гэтым годзе? — удакладнілі ў спецыяліста.

- Нельга сказаць, што снегу не будзе. Паўмятровых гурбаў чакаць не даводзіцца, бо тэмпература высокая. Разам з тым, гэта не адмяняе таго факту, што пры больш актыўных атмасферных франтах можа выпадаць мокры або сухі снег. Але час яго ўтрымання будзе залежыць ад тэмпературы паветра. Калі тэмпература будзе паніжацца, снежнае покрыва будзе захоўвацца даўжэй за дзень.

Але ў бліжэйшыя шэсць дзён, адзначыў Аляксандр Бяганскі, наўрад ці зямлю накрые снежным покрывам.

NN.by

12
LitvinM / адказаць
10.01.2020 / 15:22
Я нават ніводнай хвілінкі не засмучусь калі гэтага сьнега так і не будзе з маразамі да наступнай зімы
0
Василиса / адказаць
10.01.2020 / 18:37
LitvinM, и я таксама.Бо нам не спатрэбицца стольки газу и нафты.Можа прыбытак наближаных да раздатчыка камбихарчу и зменшыцца, але людзи не будуць так трываць ад холаду у кватэрах. А Галоуны ужо не зможа выхваляцца:Гэта я вас грэю!
0
Таки вот / адказаць
11.01.2020 / 18:20
Василиса,  Будем согреваться его байками по телевизору.:)) Пра хрустальны сасуд, яки ен збярог.:))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31