Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2020 / 12:44 12

Сведка-міліцыянт: Апазіцыя ў нас невялікая. І ўсе чамусьці на літару С

Павялічыць выяву

Дзіяна Серадзюк, фота Радыё Свабода

У судзе над журналісткай «Новага часу» Дзіянай Серадзюк (яе таксама судзяць за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі) атрымаўся цікавы дыялог паміж суддзёй і сведкам-міліцыятам. Фрагменты яго прыводзіць у сваім фэйсбуку Глеб Рубанаў.

— Адкуль вы ведаеце Дзіяну Серадзюк?

— Апазіцыя ў нас невялікая, дзяўчына прыкметная і сімпатычная.

— Каго вы яшчэ апазналі на мітынгу апазіцыі?

— Севярынец, Статкевіч, Спарыш, Сіўчык.

— А каго-небудзь з прозвішчам не на С?

— Не памятаю.

- Чаму паказанні ўсіх сведкаў слова ў слова супадаюць з рапартам, які вы пісалі?

— Так атрымалася.

- Вы пісалі рапарт ад рукі, чаму ў справе ён надрукаваны?

- Я пісаў яго ад рукі, не ведаю чаму ў справе ён друкаваны.

- Подпіс ваш?

- Подпіс мой.

У матэрыялах справы фігураваў фатаздымак, на якім відаць натоўп людзей, але немагчыма дакладна сказаць, ці ёсць там Серадзюк. Дакладна можна сказаць, што фота зрабілі не на Кастрычніцкай плошчы: відаць слупкі з ланцужкамі, якіх на плошчы няма, звяртае ўвагу Радыё Свабода.

Сама Серадзюк сцвярджала, што была ў час акцыі ў знаёмай у іншай частцы горада. Гэта пацвердзіў ейны муж і тая знаёмая, у якой гасціла журналістка.

Справа была адпраўлена на дапрацоўку.

NN.by

0
Slawek / адказаць
10.01.2020 / 21:47
Мірон, гэта ў нашых вачах іх праца падобна да працы Вышынскага, а ў іх вачах яны падобны да Понція Пілата - маўляў сам абскаржаны сабе прысуд выносіць. а калі іх праца- служба на карысць гэтага рэжыма скончыца, яны з павагай да саміх сабе будуць ездзіць па школах і замест паўмералых ветэранаў ВАВ будуць байкі апавядаць.
1
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
10.01.2020 / 23:14
 Браво - Храброй Журналистке !!!  (не могу переслать через комментарий   букет Огнедышащих Роз моей благодарности Беларуса  !!!   Всего Вам - Самого Хорошего !!!  И больших Вам  перспектив -в Моей Беларуси !!! ..
0
Ladzimir / адказаць
11.01.2020 / 09:14
Праўды ад міліцэйскай ............ не дачаешся!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31