Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2020 / 12:47 16

«Ці ўтрымлівае эсэ «Незалежнасць — гэта…» лозунгі супраць інтэграцыі?»: як судзілі пісьменніка Уладзіміра Арлова

У Мінску працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі антыінтэграцыйных акцый, якія адбываліся ў Мінску 7—8 снежня. На адной з акцый з прамовай выступіў вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Павялічыць выяву

Ён зачытаў у мегафон сваё эсэ «Незалежнасць — гэта…», якое было напісанае яшчэ за савецкім часам, але, на думку аўтара, працягвае заставацца актуальным па сёння. Гэтага хапіла для таго, каб пачаць адміністрацыйны працэс. Ён праходзіў у Ленінскім судзе сталіцы.

На судзе прысутнічалі калегі-пісьменнікі Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Наталка Харытанюк, Таццяна Нядбай, праваабаронцы Таццяна Равяка і Алена Танкачова, рэжысёр Алег Дашкевіч.

«Дзякуй усім. У мяне з сабой ёсць сушкі. Пасля суда, калі ўсё добра скончыцца, кожны атрымае па сушцы», — першае, што сказаў у судовай зале Арлоў. Вядома, на такія словы пачуўся рогат.

Павялічыць выяву

Спадар Арлоў адразу заявіў хадайніцтва, каб працэс адбываўся на беларускай мове. Суддзя Аляксей Кісляк задаволіў гэтае хадайніцтва і імгненна перайшоў на беларускую. Праўда, у яго з гэтым узніклі значныя праблемы. Напрыклад, казаў «Акцябрская плошча», з «з 12 да 15 часоў» і г.д.

Другім хадайніцтвам было заяўленне ў якасці сведкі перакладчыка Лявона Баршчэўскага, якога судзілі ўчора таксама за ўдзел у антыінтэграцыйнай акцыі 8 снежня. Маўляў, Баршчэўскі мог бы паведаміць, што ні сцяга ў руках у Арлова не было, ні лозунгаў ён не выкрыкваў. Суддзя адмовіў. У зале пачуўся смех і параўнанні працэсу з цыркам.

Павялічыць выяву

Алесь Бяляцкі, Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч.

 «Як пісьменнік, я павінен быць сведкам тых падзей, якія адбываюцца ў абарону нашай незалежнасці», — сказаў Уладзімір Арлоў.

«Але віну вы прызнаеце?» — працягваў настойваць на сваім Кісляк.

«Не прызнаю», — адказаў пісьменнік.

Тым не менш, Арлоў прызнаў, што знаходзіўся на Кастрычніцкай плошчы ў той дзень, але быў без сцяга і нічога не выкрыкваў. «Я зачытаў свой літаратурны твор у падтрымку незалежнасці».

«Ці ведалі вы, што акцыя несанкцыянаваная?» — пытаецца суддзя.

«Ведаў. Дакладней, даведаўся на плошчы. Я прачытаў там эсэ «Незалежнасць — гэта…»

Павялічыць выяву

Уладзімір Арлоў разам з жонкай Валянцінай Аксак.

«Ці ёсць у эсэ нейкія лозунгі?»

«Няма ніякіх лозунгаў і заклікаў, там адлюстраваныя мары майго і не толькі майго пакалення пра незалежнасць», — сказаў пісьменнік.

Пасля гэтага Уладзімір Арлоў стаў зачытваць сваё эсэ. Зала сустрэла прачытанне апладысментамі.

Першым паказанні стаў даваць амапавец Герасімовіч. Цікава, што суддзя пры гэтым не перайшоў на рускую мову.

Павялічыць выяву

«Ну так, напрыканцы ён крыкнуў «Жыве Беларусь. Вы чыталі з паперкі, што такое незалежнасць па-вашаму», — адказаў Герасімовіч Арлову. Паказанні другога сведкі Андрэя Штопа не адрозніваліся ад Герасімовіча. Агулам працэс заняў хвілін 25.

У выніку пісьменнік быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Павялічыць выяву

Пасля абвяшчэння прысуду Уладзімір Арлоў, як і абяцаў, раздаваў сушкі. Сведкі-міліцыянты ад іх адмовіліся.

Глядзі таксама: «У мяне не сярэдняя адукацыя, я кандыдат навук!» Як судзілі пасла Пятра Садоўскага

Зміцер Панкавец, фота Надзеі Бужан

2
Slawek / адказаць
10.01.2020 / 17:14
Ляксандра, твоё радостное похрюкивание слышно под каждым материалом о преследование инакомыслящих. поэтому иди к корыту на Карлы марлы и там весели как опытный скоморох своих хозяев.
2
Алесь Белы / адказаць
10.01.2020 / 17:44
Трэба было паказаць што абаронца незалежнасці ў нас тут толькі АДЗІН,  а астатнія ніхто і хай сядзяць пад лаўкай ціха. Дарэчы многія і сапраўды ў гэта вераць.
22
Фасон Брыля / адказаць
10.01.2020 / 20:24
"Праўда, у яго з гэтым узніклі значныя праблемы. Напрыклад, казаў «Акцябрская плошча», з «з 12 да 15 часоў» і г.д." -- гэта праблемы не суддзі, гэта праблемы зашмат вумнага і занадта адукаванага журналіста. Калі ён і яго рэдактары гэта зразумеюць, мы будзем лічыць, што НН паднялася на адну прыступачку вышэй. Ну і чытачоў сваіх падняла, а не "апусціла".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31