Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2020 / 12:02 33

Коля Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе па хіміі і рыхтуецца да абласной

Павялічыць выяву

У інтэрв'ю Аляксею Венядзіктаву Аляксандр Лукашэнка расказаў пра поспехі малодшага сына ў хіміі. Як даведаўся Tut.by, Коля Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе і зараз рыхтуецца да абласнога этапа, які пройдзе з 13 па 17 студзеня ў Мінску.

Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Мінскага раёна. Раённы этап алімпіяды па хіміі для дзевяцікласнікаў праходзіў 22-23 лістапада на базе гэтай жа школы. У ёй бралі ўдзел 22 чалавекі. Яны выконвалі тэставыя заданні, рашалі задачы і праводзілі хімічны эксперымент.

У выніку Коля заняў першае месца. Ён, а таксама яшчэ адзін вучань Астрашыцка-Гарадоцкай школы (у яго другі вынік) будуць удзельнічаць у абласным этапе алімпіяды па хіміі сярод навучэнцаў 9-х класаў. Падрыхтоўкай да алімпіяды яны займаюцца з настаўнікам хіміі вышэйшай катэгорыі Галінай Макаравай. Гэтую інфармацыю пацвердзіла дырэктар школы Наталля Бельмач.

Усяго ў гэтым навучальным годзе пяць вучняў школы — тры па хіміі і два па біялогіі — будуць прадстаўляць Мінскі раён на абласных алімпіядах.

Па словах Наталлі Бельмач, дзяцей віншавалі на ўрачыстай лінейцы, а таксама здымалі відэаролік, каб падтрымаць іх у наступным туры.

Абласны этап алімпіяды па хіміі таксама складаецца з дзвюх частак — тэарэтычнай і практычнай. «Практыка» будзе праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

NN.by

0
Ladzimir / адказаць
11.01.2020 / 09:19
Такая навіна!!! Такі разумны хлопчык!!!
Мы ўсе радуемся за такога знакамітага хіміка! Увесь у папу! Ну завыць па-воўчы хочацца ад "шчасьця"!
0
Свободный / адказаць
11.01.2020 / 10:20
хамса, ну тут без исключения ))))
0
меркаванне / адказаць
11.01.2020 / 13:41
Хутка дойдзе да таго, што алімпіяды ператвораць на манер пацешнага какея?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31