Знайсці
10.01.2020 / 19:055РусŁacБел

Вайсковец-кантрактнік у Старых Дарогах атрымаў цяжкую траўму, калі спрабаваў заскочыць на гусенічную тэхніку

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.

«У Старадарожскім гарнізоне, у адной з вайсковых частак, вайсковец кантрактнай службы, парушыўшы правілы бяспекі падчас эксплуатацыі буксіраванага гусенічнага трактара атрымаў цяжкія траўмы. Яму аказваецца медыцынская дапамога, па яго выехаў аўтамабіль хуткай дапамогі Галоўнага ваенна-клінічнага медыцынскага цэнтра», — напісала яна.

Вайсковец праходзiць службу па кантракце ў частцы са студзеня 2018 года. Праводзіцца праверка.

Дапоўнена: Пазней стала вядома, што салдату ўратавалі жыццё, піша тэлеграм-канал Арцёма Гарбацэвіча. Але траўмы цяжкія: адной нагі няма зусім, на другой — няма стапы.

Сталі вядомымі і акалічнасці здарэння — ехала гусенічная тэхніка, хлопец вырашыў на яе заскочыць падчас руху, а нага трапіла ў гусеніцу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930