Знайсці
10.01.2020 / 14:0113РусŁacБел

Святлана Алексіевіч адкрывае жаночае выдавецтва

Святлана Алексіевіч патлумачыла «Нашай Ніве», што вырашыла адкрыць сваё выдавецтва, таму што «мужчыны яны паўсюль, а творы жанчын выдаюцца вельмі мала».

«Калі я задумалася пра гэта, прыйшла да высновы, што такая выдавецкая палітыка на сённяшні дзень, з большай ахвотай выдаюць творы мужчын. І я падумала, што калі адкрыць адмысловае жаночае выдавецтва, гэта паўплывае на ўпэўненасць жанчын-пісьменніц, на іх жаданне пісаць», — упэўненая Святлана Алексіевіч.

Задума выдавецтва ўзнікла каля паўгода таму, па словах Алексіевіч, яно пачне сваю працу праз некалькі месяцаў. Узначаліць выдавецтва Алена Казлова (Анка Упала).

«Ужо ёсць першыя аўтары, кнігі каторых выйдуць у выдавецтве. Гэта Ева Вежнавец (Святлана Курс) і Таня Скарынкіна», — падзялілася Святлана Алексіевіч.

Для пісьменніцы Тані Скарынкінай навіна пра тое, што яе кніга выйдзе адной з першых, стала сюрпрызам. 

«Гаворка пра гэта ідзе даўно, але для мяне абсалютна нечакана, што нарэшце выдавецтва запрацуе. Да мяне звярнулася Святлана Алексіевіч, але вуснамі Алены Казловай, і прапанавала падрыхтаваць да выдання кнігу. Гэта будзе зборнікам эсэ, якія раней выходзілі на радыё «Свабода» і друкаваліся ў розных часопісах. Называцца зборнік будзе «Райцэнтр». Раней я прапанавала «Гаворыць Смаргонь», але Святлана Алексіевіч забракавала гэтую назву», — расказала Таня Скарынкіна.

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера