Знайсці
10.01.2020 / 07:41РусŁacБел

Фэст Uzajemna!/Узаемна! абвяшчае конкурс для музыкаў

Нагадаем, 2 лютага, у дзень народзінаў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, у менскім клубе Re:public адбудзецца адмысловая святочная імпрэза — Беларускі Музычны Фэст Uzajemna!/Узаемна!

У сувязі з вялікай колькасцю музычных калектываў, жадаючых выступіць на фестывалі, арганізатары вырашылі абвесціць спецыяльны конкурс.

Этапы конкурса:

1 этап. Да 15 студзеня ўключна трэба падаць заяўку ад музычнага гурта ў абмеркаванні сустрэчы ці на email: [email protected].

2 этап. З пададзеных заявак будуць адабраныя гурты для галасавання ў ВК, якое пройдзе з 16 па 23 студзеня.

3 этап. Запрошаныя эксперты, арганізатары абяруць з улікам інтэрнэт-галасавання пераможцу ці пераможцаў да 27 студзеня.

 

Заяўка музычнага калектыва павінна ўключаць:

- назва гурта;

- кантактную інфармацыю;

- песня калектыва на беларускай мове.

Конкурс не мае ніякіх абмежаванняў апроч наяўнасці беларускамоўнай праграмы ад 1-й да 3-х песень дзеля выступу на фэсце.

Звяртаем увагу музыкаў: апроч выступу на святочным канцэрце арганізатары і партнёры фэста акажуць гурту-пераможцу падтрымку ў запісе адной кампазіцыі!

 

Кантактная інфармацыя:

+375 (29) 649-0-888

[email protected].

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930