Знайсці
09.01.2020 / 18:0514РусŁacБел

Лукашэнка: «Газпром» сёння на Беларусі зарабляе ў тры разы больш, чым на Нямеччыне

Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» раскрыў некаторыя аспекты перамоў з расійскім бокам па цэнах на газ.

Фота: БелТА.

«75 гадоў Вялікай Перамогі. Усе гарлапанілі дзе толькі магчыма — і ў Расіі, і ў Беларусі. Але «Газпром» сёння на Беларусі зарабляе ў тры разы больш, чым на Нямеччыне. Гэта нармальна? Гэта ненармальна», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пакуль бакі дамовіліся аб пастаўках газу на працягу некаторага часу на ранейшых умовах.

«Калі мы ў 2011 годзе ішлі на продаж «Белтрансгазу», была жорсткая дамоўленасць, што за пяць гадоў мы выйдзем на ўнутрырасейскую цану па газе, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Нехта пра гэта забыўся, я памятаю. Таму настойваю, каб гэта было рэалізавана».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930