Знайсці
09.01.2020 / 16:221РусŁacБел

20-гадовы мінчук патрабаваў у іншага грошы за інтымнае фота. Ды яшчэ назваўся работнікам міліцыі 

У канцы кастрычніка ў Цэнтральнае РУУС звярнуўся 22-гадовы мінчук. Ён распавёў, што ў яго вымагаюць грошы за нераспаўсюд інфармацыі асабістага характару, паведамляе прэс-служба МУС.

Малады чалавек у інтэрнэце пазнаёміўся з мужчынам і пасля выслаў яму свае фатаграфіі ў аголеным выглядзе. У адказ стаў патрабаваць грошы за нераспаўсюд такіх фатаграфій. Для пераканаўчасці ён прадставіўся супрацоўнікам міліцыі.

Спалохаўшыся, першы мінчук перадаў новаму знаёмаму 300 рублёў. Але гісторыя на гэтым не скончылася. Неўзабаве той зноў запатрабаваў грошы. Малады чалавек выплаціў частку сумы, а пасля звярнуўся па дапамогу да сапраўдных міліцыянтаў.

Тыя хутка ўстанавілі асобу лжэсупрацоўніка — ім апынуўся 20-гадовы маладзён, раней судзімы за вымагальніцтва. Ён распавёў, што такім чынам спадзяваўся падзарабіць. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930