Знайсці
08.01.2020 / 18:383РусŁacБел

У Івацэвіцкім раёне нехта жорстка забівае бадзяжных сабак і вешае іх на дрэвах

У Івацэвіцкім раёне атрымала розгалас забойства бадзяжных сабак у вёсцы Любішчыцы невядомым жывадзёрам. Гэты факт стаў публічным, бо на павешаных на дрэвах з асаблівай жорсткасцю сабак натрапілі дзеці. Яны сфатаграфавалі сабак і выкінулі ў сацсеткі, кажа грамадскі актывіст з Івацэвічаў Павел Дайлід, паведамляе Радыё Рацыя.

Паводле абаронцы жывёл Яўгеніі, вясковых жыхароў гэта не здзівіла. Бо такі метад забойства непатрэбных сабак для іх звыклы:

— Прыходзіла жанчына да мяне на працу з Любішчыц. Я ў яе пыталася: вы ведаеце? Яна казала, што ведаюць, усе ў курсе. У вёсцы ў іх ва ўсіх так прынята вешаць сабак. Кажа, што ў іх так усе робяць, то бок для іх гэта норма.

Паводле Паўла Дайліда, забойства сабак — гэта не такая рэдкая справа, але крымінальная справа заводзілася толькі ў 2018 годзе. Калі мужчына забіў нажом суседскую сабаку. Справай забойства сабак заняўся Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930