Знайсці
08.01.2020 / 18:0063РусŁacБел

Пракурор просіць расстраляць юнакоў, якія забілі настаўніцу ў Чэрыкаве

Суд над двума братамі ідзе з лістапада 2019 года. Раней судзімыя юнакі (аднаму 18 гадоў, другому 20) ў красавіку мінулага года забілі настаўніцу ў Чэрыкаве, пасля чаго падпалілі яе дом.

фота 6tv.by

Браты прыйшлі адпомсціць 47-гадовай жанчыне, якая працавала настаўнікам-дэфектолагам. Настаўніца паведаміла ў сацыяльна-педагагічны цэнтр пра праблемы мясцовай жыхаркі: маўляў, тая не даглядае сваіх малых дзяцей. Дзяўчына аказалася роднай сястрой «мсціўцаў», якія вырашылі пакараць неабыякавага педагога.

Двое п’яных юнакоў збівалі і катавалі жанчыну, нанеслі ёй больш за сотню нажавых удараў. Пасля скралі камп’ютар і падпалілі дом.

А цяпер пракурор папрасіў, каб братоў прысудзілі да смяротнага пакарання.

І вельмі верагодна, што браты атрымаюць найвышэйшую меру, бо ўвагу на гэтую гісторыю звярнуў персанальна Аляксандр Лукашэнка.

Ён даваў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару «Эха Масквы» Аляксею Венедзіктаву. І калі гутарка зайшла пра адмену смяротнага пакарання, Лукашэнка ў якасці прыклада злачынства, за якое чалавек заслугоўвае расстрэл, узгадаў менавіта забойства ў Чэрыкаве:

«Два падонкі, інакш не назавеш, не памятаю, у якім раёне. У іх ужо былі і разбоі, і іншае, і каралі іх. Забілі сваю настаўніцу. За што? За тое, што яна абараняла дваіх дзяцей іх сястры. Сястра ніякая, асацыяльны элемент. [Настаўніца] бараніла і патрабавала забраць іх з сям'і і перадаць у іншую ці ў дзіцячы дом. [Забойцы] яе рэзалі ўсю ноч. Не проста застрэлілі, забілі. Яны яе забівалі ўсю ноч. Яна прасіла іх, маліла. І яны ў рэшце рэшт да раніцы дабілі. Як?»

Прысуд па справе будзе вынесены ў найбліжэйшы час.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930