Даслаць навіну
Знайсці
68
Таки вот / адказаць
11.01.2020 / 17:19
От непрошенных мигрантов будем отстреливаться бульбаметами.:)) Беларусь нерезиновая и только для своих. Французы и немцы с прочими датчанами нам тутака нежелательны.:))
104
Несцераў / адказаць
11.01.2020 / 17:27
Чарговы настрадамус. Колькі такіх было за апошнія гадоў 50? Вось жа яшчэ нядаўна пужалі кіслотнымі дажджамі, якія павінны былі знішчыць усё жывое. Цяпер новы віток параноі.
21
Тарас-на-тэрасе / адказаць
11.01.2020 / 17:36
Выдатная стацьця, паболей такіх.
Дзякуй спадару Паўлу за грунтоўны аналіз.
3
Юзік Крулеўскі / адказаць
11.01.2020 / 17:53
Яшчэ раз пераканалі -- пасаджу ў сваім гародзе хурму.


21
Туш / адказаць
11.01.2020 / 18:02
Чаму беларускі месяц Лістапад ( 11 месяц ноябрь) называецца так сёння ? Нібы ў лістападзе лісце ападае з дрэваў. Але сёння, як і сто гадоў таму, у лістападзе лісце даўно апалае, як месцяц апалае, дажджы ідуць, глыбокая восень стаіць. Дык чаму ж так ? А таму пэўна, што калі продкі нашыя многа соцен гадоў таму называлі месяц Лістападам, лісце толькі пачынала ападаць ў гэты месяц, у 11 месяц. То бок тады клімат у Беларусі быў цяплейшы чым цяпер. У Грэнландыі ледавікоў было ў разы меней, бо тая зямля, дзе высадзіліся ў Грэнландыі вікінгі, была зялёнай, без той колькасці ледавікоў, якія сёння там ёсць. І таяць яшчэ тым ледавікам да ўзроўню эпохі вікінгаў яшчэ як мінімум сотню гадоў. Так што ўсё ідзе сваёю чаргою, як і павінна быць. І ніякія выкапні, тэмпературы гарадоў, пукаючыя каровы не ўплываюць на гэтыя працэсы ад слова ніяк. Што нас сапраўды чакае ад гэтай істэрыі, дык гэта павышэнне падаткаў. А тое, што заказнікі трэба рабіць, дрэвы саджаць, архітэктуру мяняць, тое і без усялякага пацяплення трэба рабіць. 
52
Максим / адказаць
11.01.2020 / 18:13
Еще один коммунист, который из красных перекрасился в зеленый цвет? Раньше он раскулачивал богатых, по предлогом добавочной стоимости- теперь взялся раскулачивать богатых под предлогом глобального потепления? В кого эти особи дальше мутируют?
3
Libertarian / адказаць
11.01.2020 / 18:24
У ацэнцы коштаў пераходу на ўзнаўляемыя крыніцы энергіі цалкам ігнорыцца імклівы рост эфектыўнасьці і падзеньне коштаў тэхналогіяў. Я думаю, што аўтарытарныя любіцелі пасьмярдзець і парычаць рухавіком, а таксама пакантраляваць рэдкі і манапольна размеркаваны рэсурс (выкапневыя рэсурсы, без якіх тэхнасфера зможа амаль цалкам абыйсьціся куды хутчэй, чым ім хацелась бы) будуць штучна тармазіць распаўсюд узнаўляльнай энергетыкі і электрычнай мабільнасьці. Раша, да прыкладу заблакавала ініцыятыву Беларусі па абнуленьню мытаў на электрамабілі. Навошта гэта было рабіць, калі паводле антыэкалягістаў -- гэта сьмешныя бязглуздыя цацкі?
7
Ёпрст / адказаць
11.01.2020 / 18:33
Не калхозны артыкул! 
З другога боку, Шурыку трэба вельмі уважліва гэта чытаць, а то усё трактары, мазы, белазы і Путлер, калі паўстаюць глабальныя праблемы! А зрабіцца сярэдняеўрапейскім зяленым лідарам у гэтых абставінах таксама не разумее? Коля, ты падкажы бацьку, што Расея ужо пройдзены этап, гэтых расейскіх папуасаў (хай яны даруюць мне параўнанне, але яно вельмі зразумела для беларускіх начальнікаў) Рыгоравічу трэба элегантна выкінуць за яе борт, як гэта зрабіў Сцёпка Разін з шэмаханскаю княжной - Мощным взмахом поднимаетОн красавицу княжну И за борт её бросает В набежавшую волну." !
Толькі так!
12
Тарас-на-тэрасе / адказаць
11.01.2020 / 19:00
Несцераў, і табе здароў, дарагі непісьменны скептык. Гэта дзякуючы тваёй лёгіцы бацькі адмаўляюцца ад прышчэпак, бо адзёр і воспа не існуюць а прышчэпкі выдуманыя гэта каб простага чалавека надурыць. Навукоўцы нічога не разумеюць, расптільваюць гранты, а ты разумнік, усю праўду ведаеш ад суседа і з старонак СПІД-інфо.
Кіслётныя дажджы яшчэ й як ідуць у Кітаі, а ў Эўропе экалягічная абстаноўка часткова палепшылася дзякуючы дасьледаваньням і рэгуляцыі небясьпечных выкідаў і дазволенай колькасьці ўгнаеньняў і пестыцыдаў. А тыя ж азонавыя дзіркі, якія "скептыкі" любяць узгадваць закрыліся дзякуючы своечасовай забароне рэчываў якія азонавы слой атмасфэры разбураюць.
24
Несцераў / адказаць
11.01.2020 / 20:47
Тарас-на-тэрасе, Кіслётныя? Акей. Я хоць і "непісьменны", але ведаю, што слова "кіслята" ў беларускай мове няма. Давай пішы яшчэ, як я СПІД-інфо чытаю, у цябе няблага выходзіць, толькі палішся на элементарным.
10
Надзя / адказаць
11.01.2020 / 21:04
Все проблемы экологии созданы человеком. Человек видит выгоду экономическую и мало учитывает экологические последствия... Результат... виден.. Экология пострадала и бьёт человека... Эту проблему в Беларуси надо решать на гос. уровне. Всё новые технологии должны иметь эномическую оценку.,.., и оценку экологических последствий.
9
Той самы / адказаць
11.01.2020 / 23:47
Добра што выказаўся навуковец, але кепска, што не выказаўся навуковец з супрацьлеглымі поглядамі, гэта вельмі важна для не толькі для людзей, якія не разбіраюцца ў праблеме, але і для знаёмства зь іншым поглядам на праблему.

Не зьбіраюся з нечым пагаджацца, а супраць нечага выступаць (хоць безумоўна шмат што можна сказаць за і супраць). 

Думаю дастаткова таго погляда які я выказаў. Людзі павінны бачыць розныя погляды, а не нейкі адзін, тым больш калі выказваюцца навукоўцы. 

На жаль гэтага няма, мы ўбачылі пакуль толькі адзін погляд на праблему.
5
хамса / адказаць
11.01.2020 / 23:54
Юзік Крулеўскі, а хамсу?) запрудзіць свой вадаём хамсой слабо?)
2
Юзік Крулеўскі / адказаць
12.01.2020 / 00:15
хамса,

Вось, прызнаюся, была ў мяне адна вар'яцкая задума, яшчэ калі ў Латвіі жыў ля мора -- налавіць малявак камбалы і запусціць у глыбоцкія азёры. Хай бы навукоўцы потым галаву ламалі -- як яна тут апынулася. Дык рукі не дайшлі, а потым і мяжу закрылі... Цяпер шкадую, ездзіў бы сам цяпер на возера і лавіў...

А хамсу навошта? Уклейка і то большая расце! Лепш карпа запусціць!


12
Туш / адказаць
12.01.2020 / 00:27
Той самы, Праўду кажаце. Няма нармальнай навуковай дыскусіі. І хутчэй за ўсё мы яе тут не дачакаемся. Нам будуць настойліва прапанаваць любіць Грэту, пужаць пацяпленнем і навязаць думку, што ў змене клімата вінаватая пукаючая карова, пукаючыя чалавек і пукаючая фабрыка. Ідэальная рэдакцыйная стратэгія. І не толькі для НН, а ўвогуле. Бо ўсё проста да прымітыўнасці. А галоўнае, бяспечна для рэпутацыі.
1
PS.KOLTSOV / адказаць
12.01.2020 / 01:14
хамса,а я Юзику хотел посоветовать посеять марьивановну,но у вас, в принципе, более глобальный проект. 
2
PS.KOLTSOV / адказаць
12.01.2020 / 01:17
К нам приедут иммигранты.Так у нас что,уровень жизни улучшится? Ура,ура,хорошая новость,по поводу жизни нашей! Уа...
1
Жвір / адказаць
12.01.2020 / 04:29
хамса марская рыбка, у Глыбокім ёй няма чаго рабіць, ня ейны маштаб прасторы,..калі што. Ціпа таго...:)
1
Жвір / адказаць
12.01.2020 / 04:35
Юзік Крулеўскі, навошта Вам тая хурма ? Хурмою толькі рот ды вантробы брудзіць. Кажу ж, бярыцеся адразу за манга з авакада ! Падвойная карысьць - ураджай + нобелеўская прэмія ў сферы аградзейнасьці ў складаных кліматычных умовах !
0
хамса / адказаць
12.01.2020 / 11:03
здрасьце, Жвір.. “ня ейны маштаб прасторы” (перадражнівае).. а чаму Глыбокае называецца Глыбокім? таму што яно глыбокае) як і ўся наша Беларусь, лічу
1
хамса / адказаць
12.01.2020 / 11:13
Юзік Крулеўскі, дык яна ж бы ўсіх нашых ракаў з’ела.. вам ракаў нашых не шкада?)
3
Inav / адказаць
12.01.2020 / 11:55
Гадоў праз некалькі клімат сам пераканае тых хто не верыць. А змяніць клімат людзі могуць толькі ў горшы бок. На жаль.
1
Жвір / адказаць
12.01.2020 / 12:11
Юзік Крулеўскі, камбала паздыхала б у глыбоцкіх возерах. Ёй дно патрэбна камяністае, або пясок ці друз, зь невялікай колькасьцю донных адкладанняў. А ў Вашых возерах твань (у добрым сэнсе гэтага слова) палову глыбіні вадаёма запаўняе. Вам там лепш здабычаю сапрапелю заняцца, хватайце йдэю, то й міл'янерам зробіцеся. А што? якіясь арабійцы, ці кітайцы, плацілі б за барэль сапрапелю ўдвая даражэй, чым каштуе тая нафта... А Вы ж яшчэ й манапалістам будзеце ! То бок, апошнія порткі зь іх здымеце, Глыбокае пераўзыдзе й Дубай і Доху з Сінгапурам,..і нарэшце нават з Докшыцамі стане ў адзін шэраг !.. Пра Вас потым напішуць у НН...:)
1
Жвір / адказаць
12.01.2020 / 13:43
хамса, ну так ну так... Ох.
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
12.01.2020 / 13:57
Жвір,

Пра камбалу з Вікіпедыі: Рыба может переносить резкие колебания солёности воды и выживать в слабосолёных и даже пресных водоёмах.

Камбалу лавілі ў Венспілсе на Венце кіламетры за 3 ад мора.

А што мне хаваць ідэі. Я некалі казаў начальніку Глыбоцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, які скардзіўся мне што нашыя азёры мелкія, часта зімой заморы здараюцца. Дык я яму казаў, што трэба пясок здабываць не кар'ерным спосабам, а земснарадамі з азёраў і рэк, то бок паглыбляць з 1 м да 5, а то і 10. І спаслаўся на тое, як я прарабам працаваў у Латвіі -- пясок бралі намыты з ракі Венты. Ён сказаў, што -- вельмі класная ідэя! Дык Лукашэнка ўсю Глыбоцкую інспекцыю перасадзіў ў турму. І начальніка таксама. А ён некалі капітанам міліцыі быў... У 1999-м мяне з групай захопу браў з бюлетэнямі (кампанія В.Ганчара па перавыбранню прэзідэнта). Неяк ён мне праз гадоў 10 пажаліўся, што хрэнова мы жывём.... -- А памятаеце, у 99-м, вы мяне бралі з групай захопу? Дык я ведаў за што змагаюся! ... А цяпер вось і яго самога пасадзілі на 3,5 гады...

Няма каму, шаноўны, свае ідэі збагрыць.... Адразу садзяць тых, хто мяне слухае...
2
Тарас-на-тэрасе / адказаць
12.01.2020 / 14:59
Туш, ёсьць такая рэч як навуковы кансэнсус. Гэтая стацьця менавіта аб тым што адназначна ўсёй навуковай суполкай (за выключэньнем палітычна зараджаных маргіналаў) прадыскутавана, праверана і прызнаецца правільным.
Вы ж ня хочаце бачыць адэптаў плоскай зямлі на школьных занятках па астраноміі ці каб антыпрышчэпнікі давалі альтэрнатыўныя лекцыі ў мэдінстытуце?

Праблема нашага часу, што сацмедыя даюць карыстальнікам тыя навіны што яны хочуць. У выніку, людзі адрываюцца ад рэальнасьці і жывуць у выдуманым сьвеце, дзе на кожную падзею ёсьць "альтэрнатыўны" погляд, што пасуе ім асабіста.
2
Тарас-на-тэрасе / адказаць
12.01.2020 / 15:00
Несцераў,малайца, калі няма як адказаць па сутнасьці давай дыскутаваць пра правапіс.
2
Тарас-на-тэрасе / адказаць
12.01.2020 / 15:20
Той самы, чытаючы мас медыя можа падавацца што існуе альтэрнатыўны погляд на праблему зьмены клімату. Але гэта ня так. Ёсьць дыскусіі наконт таго на колькі градусаў тэмпэратура паднімецца праз 25 год (на 1.5, 2 ці 3) у залежнасьці ад розных фактараў. Але ніхто з тых хто гэтай праблемай займаецца не спрачаецца ні з антрапагенным фактарам як асноўнай прычынай пацяпленьня, ні з тым што неабходна прымаць меры для прадухіленьня цяжкіх наступстваў зьмены клімату.
Каб пазнаёміцца з навуковым кансэнсусам наконт зьменаў клімату можна пачытаць справаздачы IPCC (Intergovernmental Panel on Climate Change). Гэта камісія якая аб'ядноўвае вядучых навукоўцаў: кліматолягаў, мэтэаролягаў, фізыкаў, біёлягаў. У яе ёсьць сайт на якім усе справаздачы выкладзеныя ў свабодны доступ.
0
Грамазека / адказаць
12.01.2020 / 15:54
На поудни и сапрауды засуха звычайная зьява, некали як на Украине, летась трохи были дажджы але не у пору, агароды трэба сеяць у апрэли кали хочаш каб нешта вырасла.
0
Hecuepka / адказаць
12.01.2020 / 19:08
Нажаль, нават калi растануць усе леднiкi Беларусь застанецца без аыхаду у мора.
6
Туш / адказаць
12.01.2020 / 20:49
Тарас-на-тэрасе, Да навуковага кансэнсуса ёсць пытанні. Асабліва калі па ўсім свеце розныя эка арганізацыі і лабараторыі ловяць за маніпуляваннем фактамі і інфармацыяй. Менавіта так выглядае справа з  ААН, куды прысмакталіся розныя камерцыйныя, паўкамерцыйныя і грамадзянскія структуры, якія пішуць для ААН дакументы і справаздачы, на падставе якіх ААН прымае рэзалюцыі. Адтуль і Грэта ўзялася ў ААН, дарэчы. На паверку тыя арганізацыі аказваюцца ўвогуле не навуковымі, а бюракратычнымі структурамі, а недзе нават антынавуковымі, бо накіравана выбіраюць толькі тое з навукі пра экалогію, што ім трэба, адкідаючы ўсю іншую навуку. Такая сабе Лысенкаўшчына. Па-другое, ўжо некалькі гадоў вялікая колькасць навукоўцаў не можа рабіць навуку (атрымліваць гранты на праекты), бо іх праекты супярэчаць альбо вышэйадзначаным дактрынам ААН у сферы клімата, альбо грамадскай думцы, альбо проста ня выгадныя ўніверсітэтам, бо "псуюць рэпутацыю" ў вачах зялёнай публікі. У нас гэтага няма, бо ў заняпадзе ўсё, але на захадзе гэта адчувальна. Гэта такая тэма табу ў сферы навукі.  Вось такі кансэнсус. Дарэчы, зараз з'явілася процьма людзей з навуковымі ступенямі, якія ўжо плюнулі на сапраўдную навуку і піляць праекцікі пад гранцікі з розных фондаў, з мэтай прывязаць дзейнасць чалавека да нейкага пацяплення клімата. 
Таму, выставіць дурнямі людзей, навукаўцаў, якія ня вераць у глабальнае пацяпленне, як дзейнасць чалавека і абвяргаюць гэта, у вас можа ў прынцыпе сёння атрымацца. Абазваць іх плосказемельцамі - добрая тактыка. Яшчэ можна абазваць іх бумераі, а на крайняк фашыстамі.   
1
хамса / адказаць
12.01.2020 / 20:57
>Дык я яму казаў, што трэба пясок здабываць не кар'ерным спосабам, а земснарадамі з азёраў і рэк, то бок паглыбляць з 1 м да 5, а то і 10
мм.. цікавая ідэя) бо сапраўды балюча глядзець на гэтыя кар’еры
6
Туш / адказаць
12.01.2020 / 21:12
Тарас-на-тэрасе,  Во-во, пра гэтыя розныя IPCC я і кажу. IPCC не навуковая структура, а каля дзяржаўная.. Гэта бюракратычная структура. І гэтая структура  арганізавана не навукоўцамі, а адміністратарамі. Структура гэта займаецца тым, што выконвае дзяржаўную замову, патрэбную ў цяперашняй каньюктуры і эканоміцы. Ня дарам ёю цяпер кіруе эканаміст. І замовы гэтыя выконваюць тыя, каму выдалі гранты пад гэтую замову. Будзе іншая дзяржаўная замова, падгоняць і дакажуць што трэба. Таму, IPCC  да навуковага кансэнсуса мае слабое дачыненне. А калі і мае, то кансэнсус "сярод сваіх".  Дарэчы на IPCC наракае даволі шмат вучоных па ўсім свеце, бо арганізацыя проста ігнаруе іх вынікі і робіць што трэба ім. Да навукі гэта, зразумела, не мае дачынення.
4
Несцераў / адказаць
12.01.2020 / 21:17
Тарас-на-тэрасе, Калі б ты хацеў адказу па сутнасці, то не пераходзіў бы на асобы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера